thumb|300px|«Падарожнікаў атакавалі разбойнікі» , (1670) Разбой — напад дзеля непасрэднага авалодання маёмасцю з выкарыстаннем або пагрозай ужывання гвалту, небяспечнага для жыцця. Ёсць злачынствам супраць уласнасці і найбольш небяспечным відам крадзяжу. Караецца шматгадовым пазбаўленнем волі з канфіскацыяй маёмасці. Абцяжарвальнымі абставінамі лічацца пранікненне ў жыллё, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненне паўторна, гуртам асоб і дзеля авалодання маёмасцю ў буйным памеры.
Беларусь Паводле Статута ВКЛ 1588 г. лічыўся адным з найбольш цяжкіх злачынстваў, якія адносіліся да катэгорыі «рэчаў крывавых» і караліся смерцю. Часам пад розбоям разумелі рабаванне, грабеж. 3 разбойных нападаў Статут ВКЛ 1588 г. вылучаў наезд. Справы аб разбоі паалягалі разгляду ў замкавых судах таго павета, дзе злачынец быў схоплены. Знакі пабояў і раны аглядаў і фіксаваў возны. Паводле суб’ектаў злачынства закон вылучаў разбоі, зроблены простымі людзьмі, мяшчанамі, шляхціцамі, татарамі. Асобным артыкулам рэгуляваўся разбой учынены шляхціцам супраць купцоў на дарозе. За сховы разбойніка належала такое ж пакаранне, як і за разбойДоўнар, Т. Разбой / Таіса Доўнар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 83. — ISBN 985-11-0214-8..
У 2010 г. установы пракуратуры ўлічылі 565 разбояў (амаль 6 разбояў на 100 000 жыхароў).
Гл. таксама Рабаванне Бандытызм Пірацтва
Катэгорыя:Злачынствы супраць уласнасці