Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к (нар. , в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — ) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1963).
Біяграфічныя звесткі Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1949 годзе. У 1949—1952 гадах настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952—1955). У 1959—1991 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навукова-даследчая дзейнасць Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII—XVIII стагоддзях, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).
Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, таксама пераклаў на рускую мову «Клад» (1986) З. Бядулі, «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.
Выбраная бібліяграфія Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. — Мн., 1974. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. — Мн., 1979. Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. — Мн., 1983. Светлай свабоды гучны звон : Алесь Гарун : [беларускі пісьменнік, 1887—1920] — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 61, с., л. ил., факс.; 20 см. — (Нашы славутыя землякі).; ISBN 5-343-00646-9. Нашы вытокі. Пошукі гісторыка-літаратурнай праўды, Тэкст, эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы : [зборнік] Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 197, с. — ISBN 978-985-02-0897-2.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Казбярук Уладзімір Міхайлавіч // Філалагічны факультэт БДУ
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў