Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (, маёнтак Бабкі (Бабіна?)цяпер, верагодна, у складзе вёсак Вялікае ці Малое Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер — ) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэтаАлександр Шляхтенок. Путешествие в удивительный мир ос. С. 17-18. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца , які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).
На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.
Літаратура
Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 420.
Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Бялыніцкія-Бірулі Катэгорыя:Вязні Белбалтлага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Аршанскім раёне