Іва́н Пятро́віч Тур (, Купянск, Харкаўская губерня — , ) — савецкі партыйны дзеяч.
Біяграфія Член УКП(б) з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі РСЧА. З 1937 года на партыйнай рабоце.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР — у Баранавічах, з верасня 1939 да 1940 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
У 1940 годзе — сакратар ЦК КП(б) Беларусі. У 1941—1942 гадах — сакратар Свярдлоўскага абласнога камітэта УКП(б). У 1942—1944 гадах — намеснік народнага камісара танкавай прамысловасці СССР па кадрах.
Пасля вызвалення Баранавічаў — з 8 ліпеня 1944 да 1946 — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. Падпісваў спісы на высылку польскіх асаднікаў і іх родных.
З ліпеня 1946 да снежня 1947 года — першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.
З 1947 да 1949 — сакратар ЦК КП(Б) Беларусі па прамысловасці.
Пасля да кастрычніка 1957 года — першы сакратар Велікалуцкага абласнога камітэта КПСС. З 25 лютага 1956 да 17 кастрычніка 1961 — кандыдат у члены ЦК КПСС. З кастрычніка 1957 да смерці 24 кастрычніка 1965 — намеснік дырэктара Навуковага Цэнтра біялагічных даследаванняў Акадэміі навук СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (6 участак, 24 шэраг).
Літаратура Тур Иван Петрович // Горячев Ю. В. Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917—1991: Историко-биографический справочник. — М., 2005. Советская историческая энциклопедия, тт. 1 — 16, — М., 1961—1976.
Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання