Пётр Георгіевіч Камбураў ( — 1914) — грамадзянскі інжынер, магілёўскі Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 138 , які стварыў некалькі значных пабудоў у Магілёве, у тым ліку будынкі Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка і Магілёўскага гарадскога тэатра.
Біяграфія Пачатковую адукацыю атрымаў у харкаўскім рэальным вучылішчы, а потым на архітэктурным аддзяленні Санкт-Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх інжынераў (1880-85)Магілёў — Губернскі .
Адразу пасля заканчэння курса П. Г. Камбураў быў назначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўлення. Праз год паралельна з асноўнай пасадай ён стаў таксама і епархіяльным архітэктарам.
З 1895 года займаў пасаду магілёўскага губернскага інжынераПамятная книжка Могилевской губернии на 1898 год. С. 37 .
Творчасць Тэхнічная дзейнасць П. Камбурава была сканцэнтравана галоўным чынам на царкоўных пабудовах, якіх ён паспеў спраектаваць значную колькасць.
У Магілёве Камбураў прыехаў у Магілёў ў 1886-м, яму было 26 гадоў і адразу прыняў пад сваё кіраўніцтва ўжо пачатую будоўлю Магілёўскага тэатра на 500 чалавек (1885-92). Акрамя тэатра майстар стварыў у гopoдe яшчэ некалькі значных праектаў:
будынак Дзяржаўнага банка будынак жаночага епархіяльнага вучылішча іканастас для дамовай царквыБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 139
У Магілёўскай губерні
мураваныя цэрквы: у в. Галічы у в. Няклюдава пры Баркалабаўскім жаночым манастыры пры Тупічэўскім жаночым манастыры у в. Раска у в. Сухары у в. Мядэйкі у в. Чарэя цагляная царква ў в. Благавічы мураваная званіца ў аршанскім мужчынскім манастыры некалькі мураваных капліц драўляныя цэрквы: у в. Буйнічы у в. Прыбыткі у в. Яроміна у в. Плутоўка у в. Азарычы у в. Хославічы у в. Гарадзец у в. Раска у в. Лісічына у в. Калодніца у в. Маркавічы у в. Балонаў Сялец пры аршанскім жаночым манастыры у в. Рудня у в. Жукава у в. Быча у в. Новая Тухінь Свята-Казанская царква у в. Дарагакупава у в. Журавічы і іншыя званіца ў в. Буйнічы драўляная званіца ў в. Худава і іншыя
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Магілёўскія епархіяльныя архітэктары Катэгорыя:Магілёўскія губернскія інжынеры