Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Слабодка, Стаўбцоўскі раён. Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва (па іншых звестках, царква была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў). Першапачаткова храм стаяў у лесе пры дарозе Тонава — Слабодка. Архітэктура Помнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана па кананічным чатырохчасткавым сінадальна-царкоўным каноне: двух'ярусная шатровая прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершаная васьмігранным барабанам пад самкнутым сферычным купалам з макаўкай, прамавугольная ў плане апсіда з тарцовай рызніцай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Слабодка (Літвенскі сельсавет) Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі