Гродзенская беларуская гімназія — навучальная ўстанова ў Гродне, якая існавала ў першай палове XX стагоддзя.

У сярэдзіне кастрычніка 1920 года дэлегацыю БНК прыняў гродзенскі стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць для беларускага прытулку і гімназіі, якія часова размясціліся па вул. Сафійскай (цяпер Леніна), памяшканне, забяспечыць іх харчаваннем і, наогул, падтрымаць беларускую адукацыю. 20 лістапада 1920 года Гродзенскі БНК звярнуўся да прэзідэнта Гродна Э. Лістоўскага з просьбай аб дапамозеАсобныя аспекты станаўлення структур грамадзянскай супольнасці ў Гродна 1909—1939 гг Чарнякевіч Андрэй.

Гімназія пачала працу 29 лістапада 1920 дзякуючы намаганням Тарашкевіча і Іваноўскага на месцы сучаснага драматычнага тэатра. Пасля навучальная ўстанова была пераведзена ў Архірэйскі дом (зараз вул. Горкага 2/2)Старонкі гісторыі Беларускай Гародні Андрэй Чарнякевіч.

Настаўнікамі ў ёй працавалі: П. Тамашчык, В. Кулікоўскі, У. Курбскі, Я. Натусевіч, Адам Трыпус, А. Мальчэўская, Г. Кухарчук, М. Алюшкава, Сяргей Баран, Аляксандра Смоліч і праз кароткі час Сымон Рак-Міхайлоўскі.

Для дзяцей не з горада пры гімназіі існавала «бурса», інтэрнат па Іерусалімскай вуліцы (сучасная Антонава). Каб засяліцца ў бурсе, трэба было прывезьці з сабой: сорак фунтаў жытняй і дзесяць ячменнай мукі, дзесяць крупы, два фунты сала, свой ложак, сеннік і два камплекты спальнай бялізны.

Польскія ўлады ў 1921 годзе спынілі дзяржаўнае фінансаванне гімназіі. Таму ў новым навучальным годзе заняткаў яна не распачала.

Спасылкі Цярністы шлях беларускай школкі ў Гродне

Катэгорыя:1920 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродна Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе Катэгорыя:Гімназіі Беларусі