thumb|200px|манета «Фарны касцёл. Нясвіж», 20 рублёў, рэверс thumb|200px|манета «Фарны касцёл. Нясвіж», 20 рублёў, аверс Памятная манета «Фарны касцёл. Нясвіж» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі ўведзеныя ў абарачэнне 18 кастрычніка 2005 года. манеты выбіта са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

манета ўваходзіць у серыю Помнікі архітэктуры Беларусі. У гэтай самай серыі выбіта яшчэ адна манета прысвечаная Нясвіжу — Замак Радзівілаў.

Наміналы Сярэбраная проба серабра: 925 намінал: 20 рублёў вага манеты: 33.63 г вага чыстага серабра: 31.1 г дыяметр: 38.61 мм якасць: «пруф» тыраж: 2000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 65 850 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая намінал: 1 рубель вага манеты: 13.16 г дыяметр: 32 мм якасць: «пруф-лайк» тыраж: 2000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 7 000 руб. бяз футляру

Апісанне манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне. Аверс: у коле, з геаметрычным арнаментам, — выява дзяржаўнага герба Беларусі, унізе змешчаны год чаканкі, для срэбра — чыстая вага каштоўнага металю і проба; па крузе — надпісы: уверсе — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай. Рэверс: па цэнтру — выява Фарны касцёл; справа ўнізе ў выглядзе старажытнай пячаткі змешчана дата: ХVI-XVII; уверсе — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; унізе надпісы: «НЯСВІЖ», «ФАРНЫ КАСЦЁЛ».

Дызайн Святлана Заскевіч

Манетны двор АТ «Манетны двор Польшчы» (Варшава).

Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Памятныя манеты Беларусі манета