Грыб-парасон пярэсты, Буйналускоўніца рабаяГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Macrolepiota procera) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.
Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, на ўзлесках. Спелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыяметры шапачкі.
Народныя назвы
Капялюх, варона, каўпак, капак, драфа, дропа, шарафаён, купак, ужачкі, вужовікі, вужачкі, вужовы грыбMoszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928, варанок, чапля, фарысон, панчоха, панчошка, мухамор, паганка, шэрая мухамораКупрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930, варона, парасонік.
Апісанне Ножка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваннем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да змяінай скуры лускатымі наростамі, светла-бураватая.
Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастання мяжа знікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см у дыяметры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваннях падобны да скуры.
Пласцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам з ледзь заўважным адценнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (каларыумам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець.
Выкарыстанне
Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сезон вырастання і шматпрыдатнасць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачкі свежых грыбоў, якія маюць белыя пласцінкі і мякаць.
Грыб-парасон цяжка зблытаць з якім іншым грыбом, асабліва ва Усходняй Еўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон () не сустракаецца.
Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масле. У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масле. Падаюць з хлебамJózef Andrzej Bossowski — Czubajka kania .
Падобныя віды Варта адрозніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру , які выклікае лёгкую слабасць у некаторых людзей, асабліва пры ўжыванні сырым. Чырванеючы парасон расце ў тых самых мясцінах. Адрозніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненнем мякаці на пераломах, адсутнасцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай.
— таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы.
Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шампіньёнавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Грыбы на марках