thumb|350px|Анімаваная карта, якая паказвае рост і памяншэнне Брытанскай імперыі
У прыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці іншай форме залежнасці ад Англіі, Вялікабрытаніі або асабістай залежнасці ад англійскага (брытанскага) манарха. Гістарычна гэтыя тэрыторыі адносіліся да Брытанскай імперыі.
C 1876 па 1947 год манарх Вялікабрытаніі таксама меў тытул Імператара (Імператрыцы) Індыі. У наш час каралева Елізавета II з'яўляецца манархам 16 дзяржаў (гл. Каралеўствы Садружнасці).
Арганізацыя кіравання калоніямі змянялася ў часе і прасторы, але па стане на 1920-я гады (час найбольшага пашырэння) можа быць класіфікавана па наступных катэгорыях:
само Злучанае Каралеўства — саюз Англіі, Уэльса, Шатландыі і Ірландыі (з 1922 — толькі Паўночнай Ірландыі); каронныя землі (востраў Мэн, Джэрсі і Гернсі); пасяленчыя калоніі. Карона абвяшчала свой абсалютны суверэнітэт над імі, хоць яны і не з'яўляліся часткай Злучанага Каралеўства. На іх распаўсюджвалася брытанскае агульнае права, і законы, якія прымаліся Брытанскім парламентам. Каралеўская ўлада ўвасаблялася ў губернатары, прызначаным брытанскім урадам; уладальніцкія калоніі, якія існавалі ў Амерыцы ў XVI—XVII стагоддзях. Карона даравала іх у кіраванне асобным арыстакратам; калоніі, якія кіраваліся кампаніямі. У першую чаргу — Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. Таксама існавалі некалькі драбнейшых падобных кампаній у Афрыцы; пратэктараты. Фармальна разглядаліся, як замежныя дзяржавы на чале з замежным кіраўніком. Аднак, пратэктарат адмаўляўся ад самастойных кантактаў з замежнымі дзяржавамі, таксама існавала значнае ўмяшанне брытанскіх улад і ў яго ўнутраныя справы; дамініёны. З'явіліся напачатку XX стагоддзя як былыя пасяленчыя калоніі ці федэрацыі такіх калоній; падмандатныя тэрыторыі. З'явіліся пасля Першай сусветнай вайны і ўяўлялі сабой былыя германскія калоніі і былыя нацыянальныя ўскраіны Асманскай імперыі, перададзеныя пад кіраванне Брытаніі Лігай Нацый.
У Еўропе thumb|350px|right|Брытанская імперыя 1897. Ірландыя, уключаючы Ольстэр Гельгаланд (1807—1890) (цяпер частка Германіі) Мальта (цяпер незалежная дзяржава) Гібралтар Мінорка (яна ж Менорка, цяпер частка Іспаніі) Іанічныя астравы (цяпер частка Грэцыі) Кіпр (уключаючы базы Акратыры і Дэкелія)
Каронныя землі
Каронныя землі з'яўляюцца тэрыторыямі з самастойнай выканаўчай уладай і ўласнай прававой сістэмай. Яны таксама не з'яўляюцца і ніколі не з'яўляліся калоніямі, заморскімі тэрыторыямі (, раней «залежныя тэрыторыі» — ) з пункту гледжання брытанскага заканадаўстваDepartment for Constitutional Affairs — Crown Dependecies — Status of Isles, аднак пытанні абароны і знешняй палітыкі (за выключэннем мытных і іміграцыйных) дэлегаваны ўраду ВялікабрытанііDepartment for Constitutional Affairs — Crown Dependecies — Relationship with the United Kingdom. Законы, якія выдаюцца парламентам Вялікабрытаніі, могуць дзейнічаць і на тэрыторыі астравоў у выпадку адпаведнага рашэння Тайнага савета кароныDepartment for Constitutional Affairs — Crown Dependecies — The role of the Privy Council. бейлівік Джэрсі бейлівік Гернсі Востраў Мэн
У Азіі Месапатамія, будучыня Каралеўства Ірак, сучасны Ірак Брытанскі мандат у Палесціне, уключаючы Трансіарданію (цяпер Іарданія) і Палесціну Кувейт Катар Бахрэйн Бірма Аман Дамоўны Аман (цяпер ААЭ) Адэн (цяпер частка Емена) Афганістан Брытанская Індыя Цэйлон Мальдыўскія астравы Малайзія, уключаючы Сінгапур Брытанская Малая Саравак Брытанскае Паўночнае Барнеа Сабах Лабуан Бруней Ганконг (цяпер Сянган, аўтаномны раён КНР)
У Афрыцы Егіпет Англа-Егіпецкі Судан Брытанская Усходняя Афрыка Кенія Уганда Танганьіка (цяпер частка Танзаніі) Занзібар (цяпер частка Танзаніі) Брытанскае Самалі (цяпер фармальна частка Самалі, дэ-факта Самаліленд) Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда Паўднёвая Радэзія (цяпер Зімбабвэ) Паўночная Радэзія (цяпер Замбія) Ньясаленд (цяпер Малаві) Брытанская Паўднёвая Афрыка Паўднёва-Афрыканскі Саюз Капская правінцыя (цяпер частка ПАР) Наталь (цяпер частка ПАР) Аранжавая Свабодная Дзяржава (цяпер частка ПАР) Трансвааль (цяпер частка ПАР) Бечуаналенд (цяпер Батсвана) Паўднёва-Заходняя Афрыка (цяпер Намібія) Басуталенд (цяпер Лесота) Свазіленд Сейшэльскія астравы архіпелаг Чагас (Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне) Маўрыкій Гамбія Нігерыя Брытанскі Камерун — невялікая частка сучасных Камеруна і Нігерыі Залаты бераг і Брытанскае Тога — (цяпер Гана) Сьера-Леонэ астравы Св. Алены, Узнясення, Трыстан-да-Кунья
У Паўночнай Амерыцы Канада (уключаючы Квебек) Ньюфаўндленд (цяпер частка Канады) Бермудскія астравы Трынаццаць калоній, які ўтварылі ў 1776 годзе ЗША Новая Англія Нью-Гэмпшыр Калонія Масачусецкага заліва і Плімуцкая калонія (пазней Масачусетс і Мэн) Род-Айленд Канектыкут Сярэднія калоніі Нью-Ёрк (пазней Нью-Ёрк і Вермонт) Нью-Джэрсі Пенсільванія Дэлавэр Паўднёвыя калоніі Мэрыленд Вірджынія Паўночная Караліна Паўднёвая Караліна Джорджыя
У Лацінскай Амерыцы Брытанскія Віргінскія астравы Дамініка Барбадас Трынідад і Табага Ангілья Сент-Люсія Антыгуа і Барбуда Сент-Вінсент і Грэнадзіны Грэнада Сент-Кітс і Невіс Брытанская Гвіяна (цяпер Гаяна) Маскітаў бераг (1655—1859) Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) Кайманавы астравы Ямайка Багамскія астравы Астравы Цёркс і Кайкас Фалклендскія астравы, Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы Мантсерат
У Аўстраліі, Акіяніі і Антарктыдзе Аўстралія Мацерыковыя тэрыторыі Новы Паўднёвы Уэльс Квінслэнд Вікторыя Паўднёвая Аўстралія Зямля Ван-Дымена (Тасманія) Заходняя Аўстралія Паўночная тэрыторыя Знешнія тэрыторыі Папуа (цяпер частка Папуа — Новай Гвінеі) Тэрыторыя Новай Гвінеі (цяпер частка Папуа — Новай Гвінеі) Брытанскія Саламонавы астравы Науру востраў Ражства (цяпер частка Аўстраліі) Норфалк (цяпер частка Аўстраліі) Какосавыя (Кілінг) астравы (цяпер частка Аўстраліі) Аўстралійская Антарктычная тэрыторыя (не прызнана міжнароднай супольнасцю) Новая Зеландыя Такелау (цяпер частка Новай Зеландыі) Ніуэ (цяпер частка Новай Зеландыі) Брытанскае Самоа Зямля Роса ў Антарктыдзе (не прызнана міжнароднай супольнасцю) астравы Кука (пратэктарат Вялікабрытаніі ў 1888—1901 гадах, у 1901—1965 — у складзе Новай Зеландыі цяпер свабодна асацыяваная дзяржава з Новай Зеландыяй) Фіджы астравы Гілберта і Эліс (цяпер Тувалу і частка Кірыбаці) Новыя Гебрыды (саўладанне з Францыяй, цяпер Вануату) Піткэрн Тонга — пратэктарат Вялікабрытаніі пры захаванні ўласнай манархіі ў 1900—1970 гадах. Брытанская Антарктычная тэрыторыя (уключаючы Паўднёвыя Шэтландскія астравы і Паўднёвыя Аркнейскія астравы) — не прызнана міжнароднай супольнасцю
Спасылкі Nineteenth Century Books on British Colonization
Гл. таксама Брытанская імперыя Гісторыя Вялікабрытаніі Калоніі Шатландыі Брытанскія заморскія тэрыторыі ралі-рэйд Лондан — Сідней, маршрут якога быў пракладзены праз частку брытанскіх калоній
Катэгорыя:Тэрыторыі, залежныя ад Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каланіялізм