Джавані Віталі, больш вядомы як Іван Пятровіч Віталі () — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог.

Біяграфія Джавані Віталі нарадзіўся ў 1794 г. у Пецярбургу, у сям’і італьянскага скульптара-фармоўшчыка П’етра Віталі. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі. Затым з 1806 па 1818 г. займаўся ў якасці вольнапрыходнага вучня ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Італьянец паводле паходжання, ён выхаваннем, мовай, сюжэтам сваіх твораў належаў Расіі. Не атрымаўшы сістэматычнай адукацыі, ён вучыўся ў скульптара і І. Ц. Цімафеева, вучня Мартаса.

З 1818 жыў у Маскве, працуючы ва ўласнай майстэрні. Поўнай сталасці сваёй здольнасці Віталі дасягнуў у 1830 гады, калі за бюст Карла Брулова атрымаў званне свабоднага мастака, а ў 1840 годзе — акадэміка.

thumb|left|250px|Жонка скульптара Адэлаіда Восіпаўна Віталі, акварэль , 1838 У канцы 1830 гадоў Віталі, падчас сваёй паездкі ў Італію, пазнаёміўся з маладой сялянскай дзяўчынай, якая стала яго жонкай.

У 1841 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, а з 1842 — прафесар пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Віталі сканаў у Пецярбургу 5(17) ліпеня 1855 г. Пахаваны на Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.

Творы thumb|200px|Венера. 1852 г. Рускі Музей

Калясніца Славы і рэльеф «Вызваленне Масквы» для Трыўмфальных варот у Маскве (чыгун, 1829—1834); фантан на Тэатральнай плошчы ў Маскве (бронза, 1835) фантан на Лубянскай плошчы ў Маскве (бронза, 1835) рэльефы «Пакланенне вешчуноў» і «Св. Ісаакій Далмацкі» на паўднёвым і заходнім франтонах Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу (1841—1843) бронзавая статуя Паўла I (усталявана ў Гатчыне, копія — у Паўлаўску) бюст (Рускі музей) (бронза, 1848) бюст К. Брулова (Эрмітаж) статуя Венеры (Рускі музей) «Геркулес, які забівае гідру» Алтарнае распяцце ў каталіцкім храме святой Кацярыны (Санкт-Пецярбург) — не захавалася, усталяваная копія па фотаздымках.

Літаратура

Якирина Т. В., Одноралов Н. В. Витали. — Л.-М., 1960.

Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі Катэгорыя:Абруселыя італьянцы Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках