Даніел Алвіс да Сілва або Даніэл Алвес (; нар. , Жуазейру, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера «Баія» Даніел Алвіс пачаў сваю кар’еру ў бразільскім клубе «Баія» і неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Еўропы. Пасля выступлення за моладзевую зборную Бразіліі ў 2002 годзе Алвіса на шэсць месяцаў арандавала іспанская «Севілья».

«Севілья» У 2003 годзе Алвіс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце свету, на турніры Даніэл добра праявіў сябе, яго зборная стала пераможцам турніру, а Алвіс увайшоў у тройку найлепшых ігракоў турніру. Пасля гэтага «Севілья» выкупіла трансфер Алвіса. У снежні 2006 года Алвіс падпісаў новы кантракт з «Севільяй» да 2012 года.

«Барселона» 7 чэрвеня 2008 года перайшоў у «Барселону», быўшы набытым, каб замяніць Джанлуку Дзамброту, які перайшоў у «Мілан». Арыентаваная сума трансферу склала ад 29 да 32 млн еўра, кантракт разлічаны на 5 гадоўАлвес сменит «Севилью» на «Барселону». Чемпионат.ру.. Нягледзячы на жаданне пакінуць клуб, на прэс-канферэнцыі Даніэл не здолеў стрымаць слёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Севілью» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сезонам 2009/10 абраў нумар 2, які дастаўся яму пасля таго, як Марцін Касерэс перайшоў у «Ювентус» на правах арэнды. У складзе «Барселоны» шэсць разоў стаў чэмпіёнам Іспаніі, тры разы выйграваў Лігу чэмпіёнаў. У маі 2016 года, выйграўшы чарговае чэмпіёнства, стаў самым тытулаваным бразільскім іграком, абыйшоўшы па гэтым паказчыку ПелеДаниэл Алвес завоевал 30-й трофей, обошел Пеле и стал самым титулованным бразильским игроком . by.tribuna.com..

«Ювентус» У маі 2016 года Алвіс вырашыў пакінуць «Барселону», цікавасць да абаронцы стаў праяўляць «Ювентус». 27 чэрвеня 2016 года, па заканчэнні Кубка Амерыкі, у якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турынскім клубамАлвес подписал 3-летний контракт с «Ювентусом». by.tribuna.com.. Разам з «Ювентусам» дайшоў да фінала Лігі чэмпіёнаў 2016/17. У чэрвені 2017 года па ўзаемнай згодзе скасаваў кантракт з турынцамі.

«Пары Сен-Жэрмен» Пасля зыходу з «Ювентуса» цікавасць да Алвіса праяўляў «Манчэстэр Сіці», аднак абаронца ў ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»«ПСЖ» объявил о переходе Дани Алвеса. by.tribuna.com.. Дэбютаваў за новы клуб 29 ліпеня 2017 года ў матчы за Суперкубак Францыі супраць «Манака», у гэтай сустрэчы адзначыўся голам і галявой перадачай, што дазволіла парыжанам перамагчы з лікам 2:1 і ў пяты раз запар заваяваць трафей.

У чэрвені 2019 года пакінуў парыжскі клубДани Алвес покинул «ПСЖ». by.tribuna.com..

«Сан-Паўлу» У жніўні 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы кантракт з «Сан-Паўлу» да канца 2022 годаДани Алвес подписал контракт с «Сан-Паулу» на 3,5 года. by.tribuna.com.. У «Сан-Паўлу» стаў гуляць на пазіцыі паўабаронцы, гуляў пад нумарам 10. У верасні 2021 года датэрмінова пакінуў клубДани Алвес покинул "Сан-Паулу". football.by..

Вяртанне ў «Барселону» У лістападзе 2021 года падпісаў кантракт з «Барселонай» да канца сезона 2021/22Дани Алвес подписал контракт с "Барселоной". football.by., пры гэтым за новы клуб абаронца змог гуляць толькі са студзеня 2022 года. У чэрвені 2022 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні кантрактаФутбол. "Они пытались уволить меня, но не смогли". Дани Алвес объявил об уходе из "Барселоны" . pressball.by..

«Пумас» У ліпені 2022 года стаў іграком мексіканскага клуба «УНАМ Пумас»Футбол. Дани Алвес стал игроком "Пумаса" . pressball.by.. У студзені 2023 года «УНАМ Пумас» разарваў кантракт з Алвісам пасля таго, як ён быў затрыманы ў Барселоне па абвінавачванні ў сексуальным гвалце.

Міжнародная кар’ера За асноўную зборную Алвіс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадора, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувейта.

Дасягненні Клубныя «Севілья»: Уладальнік Кубка УЕФА (2): 2006, 2007 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2007 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2007

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (6): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (4): 2009, 2012, 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (4): 2009, 2010, 2011, 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015

«Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2017 Уладальнік Кубка Італіі: 2017

«Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Францыі: 2018 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2018 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2017

Сан-Паўлу: Пераможца Лігі Паўліста: 2021

Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі (2): 2007, 2019 Уладальнік Кубка канфедэрацый (2): 2009, 2013

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Профіль на сайце Барселоны

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баія Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Ігракі ФК УНАМ Пумас Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Бразіліі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года