Ру́та — рака ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сэрвач (басейн ракі Нёман).

Даўжыня ракі 26 км, з іх 18 км у межах Карэліцкага раёна. Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Рутка 1 Навагрудскага раёна, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша праз гарадскі пасёлак Карэлічы, упадае ў раку Сэрвач за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад яго. У Карэлічах на рацэ створана сажалка (плошча 0,53 км²).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана)