Гаць — вадасховішча ў Баранавіцікім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, прыкладна за 1,7 км на ўсход ад вёскі Яжона, на рацэ Лахазва (басейн ракі Нёман).

Створана ў 1934 годзе. У 1948 гозе пачалося будаўніцтва ГЭС, працаваўшай у 1950—1966 гг. Плошча паверхні вадасховішча 1,26 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 700 м, найбольшая глыбіня 4,7 м. Аб'ём вады 3,15 млн м³. Берагі моцна парэзаныя, спадзістыя, пад лесам. Дно ўкрыта торфам і глеем. Сярэдні шматгадовы сцёк 32 млн м³.

Выкарыстоўваецца для адпачынку і рыбагадоўлі.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Баранавіцкага раёна