Вячаслаў Іванавіч Пакумейка (, в.Шашкі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Біяграфія Пасля заканчэння Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча ў 1972 годзе працаваў хармайстрам у Верцялішкаўскім СДК Гродзенскага раёна, дзе стварыў самадзейны калектыў «Ніва». Праз чатыры гады за творчыя поспехі і актыўную канцэртную дзейнасць ансамблю песні і танца «Ніва» было прысвоена званне «народны».
У рэпертуары больш за 40 твораў. Гэта вакальныя, вакальна-харэаграфічныя, харэаграфічныя, інструментальныя кампазіцыі, беларускія народныя песні і танцы, творы на вершы і музыку гродзенскіх і мясцовых паэтаў і кампазітараў.
Узнагароды Гран-пры Міжнароднага фестывалю фальклора ў г. Зелена Гура (Польшча).
Літаратура Пакумейка Вячаслаў Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 146.
Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Хормайстары Беларусі