Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. , Ленінград) — расійскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Гуляў на пазіцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнеры Гусе Хідынку стаў адным з асноўных ігракоў нацыянальнай каманды Расіі.

У 2008 годзе пасля чэмпіянату Еўропы 2008 года патрапіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі УЕФА, а 2 снежня, у выніку галасавання на азначэнні найлепшага іграка 2008 года і ўручэнне ўзнагароды «Залаты мяч» па версіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што з’яўляецца найлепшым вынікам для расійскага футбаліста пасля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расіі ў розных апытаннях. Паводле апытанняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтра», займае 18-е месца ў спісе Топ-100 эліты Расіі за 2008 год.

Футбольная кар’ера Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Змена», трэнеры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Змены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзервовы склад ФК «Зеніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зеніта». 2 жніўня 2000 года Юрый Марозаў выпусціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасцявым матчы Кубка Інтэртота супраць англійскага «Брэдфарда» (3:0).

thumb|Аршавін у «Зеніце» З тых часоў згуляў у складзе «Зеніта» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую медалі чэмпіянату Расіі.

«Арсенал» За «Арсенал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 года ў хатнім паядынку з «Сандэрлендам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым іграком.

14 сакавіка 2009 года ў матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберна» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсенал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджанне ў выніку сутыкнення з абаронцам «Блэкберна» Андрэ Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоўArshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Халам» у Кубку Англіі. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсенал» і ізноў быў абраны найлепшым іграком матчу па версіі наведвальнікаў інтэрнэт-партала BBC.

21 красавіка 2009 года забіў 4 галы ў гасцявым матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.

«Зеніт» 24 лютага 2012 года за дзве хвіліны да закрыцця трансфернага вакна ў Расіі, Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зеніт» да канца сезону 2011/12За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com. 27 чэрвеня 2013 года было афіцыйна абвешчана пра трансфер іграка ў «Зеніт»«Зенит» объявил о возвращении Аршавина. Lenta.ru. Калі спачатку пры Лучана Спалеці трывала гуляў у аснове, то новы трэнер Андрэ Вілаш-Боаш стаў часцей пакідаць Аршавіна на лаўцы запасных. Па заканчэнні кантракта ўлетку 2015 года было вырашана яго не падаўжаць, і з 30 чэрвеня Аршавін стаў свабодным агентам.

«Кубань» 13 ліпеня 2015 года афіцыйна стаў іграком краснадарскай «Кубані», падпісаўшы кантракт на 1 годАндрей Аршавин подписал контракт с "Кубанью". Згуляўшчы за каманду 9 матчаў, у студзені 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з краснадарцаміАршавин ушел из «Кубани».

«Кайрат» 18 сакавіка 2016 года пасля доўгі перамоў падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» па схеме «1+1»"Кайрат" объявил о подписании контракта с Андреем Аршавиным. У складзе «Кайрата» тройчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана, выйграў Кубак Казахстаха. У лістападзе 2018 года стала вядома, што Аршавін па заканчэнні сезону пакідае «Кайрат»Аршавин покидает «Кайрат» і завяршае прафесійную кар’еру.

Выступы за зборную У зборнай Расіі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросце 17 мая 2002 года ў гульні Расія — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расіі да чэмпіянату свету 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім з якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расія, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расіі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2004 года ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвегія — Расія, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны не быў. Пасля Еўра-2004 нападнік «Зеніта» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадах Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 годах. Усяго за зборную Расіі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.

З-за таго, што зборная Расіі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Еўропы 2008 года.

Еўра-2008 thumb|Аршавін у зборнай На Еўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён не мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швецыі. У гэтым матчы зборная Расіі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу.

Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галандыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расіі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зняў усе пытанні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зеніта» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч злёгку змяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галандскага брамніка ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спецыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых еўрапейскіх клубаў, уключаючы іспанскую «Барселону», выказалі жаданне займець Андрэя ў свой склад«Барселона» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна //«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 года. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.

У наступным матчы, сталым апошнім для зборнай Расіі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаванні спецыялістаў аб чынніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх найлепшых якасцей, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў іспанскай зборнай і вялікай увазе, якое яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла іспанцам і не змагла забяспечваць Аршавіна мячомArshavin really is a very special talent Інтэрвію эксперта газеты «The Guardian» па ўсходнееўрапейскім футболе Джонатана Уілсана.

Па выніках турніру патрапіў у сімвалічную зборную Еўра-2008.

thumb|Аршавін падае вуглавы 30 красавіка 2006 года

Дасягненні Камандныя 2000 — Фіналіст Кубка Інтэртота 2001 — Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2002 — Фіналіст Кубка Расіі 2003 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі 2003 — Уладальнік Кубка Прэм’ер-лігі 2007 — Чэмпіён Расіі 2008 — Уладальнік Суперкубка Расіі 2008 — Уладальнік Кубка УЕФА 2007/2008 2008 — Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 2008 — Уладальнік Суперкубка УЕФА 2012 — Чэмпіён Расіі 2014 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі 2015 — Чэмпіён Расіі 2016 — Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана 2017 — Уладальнік Суперкубка Казахстана 2017 — Уладальнік Кубка Казахстана

Асабістыя У спісах 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі (7): № 1 (2005, 2006, 2007, 2008); № 2 (2001, 2002, 2004) 2001 — Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Расіі па адзнаках газеты «Спорт-Экспрэс» 2004 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання чытачоў газеты «Спорт-Экспрэс» 2004—2006 — Найлепшы другі нападнік па адзнаках газеты «Спорт-Экспрэс» 2006 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання футбалістаў Прэм'ер-лігі газетай «Спорт-Экспрэс» 2006 — Найлепшы футбаліст года па выніках апытання журналістаў штотыднёвікам «Футбол» 2006 — Найлепшы футбаліст года па версіі Расійскага футбольнага саюза 2006 — Найлепшы ігрок чэмпіянату Расіі па ацэнках газеты «Спорт-Экспрэс» 2006 — Уладальнік прыза «Лідар нацыянальнай зборнай» 2006 — Футбаліст года па версіі тэлеперадачы «Футбол Расіі» 2007 — Лаўрэат конкурсу «Зорка» газеты «Спорт-Экспрэс» 2008 — Удзельнік Эстафеты Алімпійскага агню ў Санкт-Пецярбургу 2008 — Найлепшы ігрок фінальнага матча Кубка УЕФА 2008 2008 — Найлепшы ігрок у матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы 2008 Расія — Швецыя (2:0) 2008 — Найлепшы ігрок у матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы 2008 Нідэрланды — Расія (1:3) 2008 — Патрапіў у сімвалічную зборную Чэмпіянату Еўропы 2008 года па версіі УЕФА. 2008 — Патрапіў у спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Залаты мяч» па выніках 2008 года. 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зеніт» 2005—2006 — найлепшы бамбардзір ФК «Зеніт» люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зеніт» 2006—2007 — капітан зборнай Расіі З 2 лютага 2009 года — ігрок лонданскага «Арсенала» 2009 — найлепшы ігрок «Арсенала» ў сакавіку

Узнагароды Ганаровы грамадзянін Муніцыпальнага ўтварэння «Акруга Пятроўская» Санкт-Пецярбургу (2008).Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская» Заслужаны майстар спорту Расіі (25 снежня 2008) — за заслугі ў вобласці фізічнай культуры і спортуЗагад аб прысваенні спартыўнага звання «Заслужаны майстар спорту Расіі» Ордэн «Гонар і Мужнасць» (2008, грамадскі фонд «Гонар і Мужнасць»)Сайт МУС

Статыстыка выступаў КлубСезонЧэмпіянатКубакЕўракубкіУсягоМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыЗеніт20001001100300140120012948512000345102002304700042534614200327510302000305102004286842184140121020052999300135345141220062871340100032714200730101321414410461527200827681107013479За ўвесь час23851772651346152031271109Арсенал2008/200912673020001569За ўвесь час12673020001569КлубСезонМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачы

Дзяцінства Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны ігрок. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у секцыі шашак Дому піянераў і школьнікаў Васілеастроўскага раёна ўгаворваў Аршавіна звязаць сваё жыццё з прафесійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол.

Удзел у палітыцы Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расія», у складзе партыйнага спісу дамогся перамогі, аднак пазней адмовіўся ад мандатуВярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парламент .

Сям’я Жонка Юлія, сын Арцём і дачка ЯнаАфіцыйны сайт Андрэя Аршавіна.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце «Зборная Расіі па футболе» Неафіцыйны сайт Андрэя Аршавіна Андрэй Аршавін у Лентапэдыі

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі»