Ме́раэ, Мероэ (, ) — старажытны горад, цэнтр старажытнай цывілізацыі ў Афрыцы. Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Судана, на поўдзень ад 5-га парога Ніла (паміж вёскамі Кігейк, Дэркаб і Бегаравія).
Сталіца Мераіцкага царства ў IX—VIII ст. да н.э. — VIII—IX ст. н.э. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне (караванныя шляхі ад Ніла і Чырвонага мора да Міжземнамор’я), радовішча жалезнай руды садзейнічалі ўзвышэнню горада. У Мероэ ўзнік першы ў Афрыцы алфавіт. Каля 330—340 н.э. заваявана Аксумскім царствам. 3 пачатку 20 ст. вядуцца археалагічныя раскопкі. Захаваліся руіны замкаў, рымскіх лазняў, абсерваторыі, храмаў Амона, Ісіды і інш. Асноўная тэрыторыя Мероэ занята жылымі кварталамі і вытворчымі майстэрнямі. На ўсход ад Мероэ некропалі: адзін царскі і 2 агульныя.
Рэшткі Мероэ плошчай 24 км² ўключаны ў 2011 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Літаратура
Кацнельсон И. С. Напата и Мероэ — древние царства Судана. — М.: Наука, 1970. — 452 с.
Спасылкі
whc.unesco.org Ancient History: Meroe Kush, Meroe, and Nubia Ancient Sudan Miniature Pyramids of Sudan
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Судане Катэгорыя:Археалогія ў Судане Катэгорыя:Нубія Катэгорыя:Колішнія гарады Афрыкі Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Населеныя пункты на Ніле