Калоніі Нідэрландаў (Галандыі) — сукупнасць заморскіх у адносінах да Нідэрландаў тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і ўтваралі на чале з ёй у XVII — XX стст Нідэрландскую (Галандскую) каланіяльную імперыю ().

Гісторыя Нідэрландская імперыя ўтварылася ў выніку гандлёвых, каланіяльных, навукова-даследчых экспедыцый у першай палове XVII стагоддзя. Імперыя хутка пашыралася і ўжо да XVIII стагоддзя складалася з тэрыторыю Гвіяны, Інданезіі, факторый у Індыі, на Цэйлоне, Фармозе і інш. За сваю гісторыю Нідэрландская імперыя ўключала мноства тэрыторый у шматлікіх частках свету. Яна мела шмат супернікаў, галоўным з іх была Брытанская імперыя.

Нідэрландская каланіяльная імперыя павялічвалася і памяншалася ў розныя перыяды гісторыі, страчваючы шматлікія свае ўладанні і набываючы іншыя. Так, у 60-70-х гадах XVII стагоддзя Галандыя была вымушана саступіць Англіі свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы сучасны Нью-Ёрк), а паводле Ам'енскаму міру 1802 з Вялікабрытаніяй Галандыя (Батаўская рэспубліка) адмовілася ў яе карысць ад Трынідада, Цэйлона і Капскай вобласці ў Паўднёвай Афрыцы.

Канчатковая яе ліквідацыя адбылася пасля Другой сусветнай вайны з вызваленнем Інданезіі ў выніку вайны за незалежнасць. Цяпер у залежнасці ад Нідэрландаў знаходзіцца толькі некалькі заморскіх тэрыторый у Карыбскім басейне — Аруба, Кюрасаа і Сінт-Маартэн; з 10 кастрычніка 2010 астравы Банайрэ, Саба і Сінт-Эстаціўс у сувязі з распадам Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў увайшлі ў склад Нідэрландаў як асобныя абшчыны, але валюта і заканадаўства там засталіся ранейшыя.

У ніжэйпрыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Нідэрландаў.

Уладанні ў Арктыцы Ян-Маен — 1630—1650 паселішчы на Шпіцбергене (Смерэнбург і інш.) — 1620—1660 Новая Зямля (пераадкрыта галандцамі ў 1596, асвоена не была)

Калоніі ў Амерыцы Паўночная Емсек (Нью-Брансуік, цяпер частка Канады) — 1674 Нідэрландская Акадыя (цяпер частка Канады) — 1674—1676 Новыя Нідэрланды (цяпер частка ЗША) — 1614—1674 Новы Амстэрдам (цяпер Нью-Ёрк, ЗША)

Цэнтральная Ангілья цяпер заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Віргінскія астравы (цяпер Брытанскія Віргінскія астравы) Востраў Святога Марціна, паўднёвая частка цяпер Сінт-Мартэн Порта-Рыка (цяпер Пуэрта-Рыка) — 1625 паселішчы ў Гандурасе (Трухілья і архіпелаг Бааі) — 1623 Табага (цяпер частка Трынідада і Табага) Нідэрландскія Антыльскія астравы (Востраў Святога Марціна, паўднёвая частка (цяпер Сінт-Мартэн), Аруба, Кюрасаа і інш.)

Паўднёвая Галандская Бразілія — галандскія паселішчы ў Бразіліі — 1624—1654 Галандская Гвіяна (цяпер Сурынам) — 1667—1975 Галандская Гаяна (Эсекуіба, Бербіс і Дэмерара) — да 1814 паселішчы ў Венесуэле і Калумбіі — Каракас, Пунта-дэ-Арая, востраў Тартуга, Унарэ, Авес, Санта-Марта — ~1630-я паселішчы ў Чылі — Castro, Valdivia, Chiloë — ~1640-е

Калоніі ў Афрыцы Заходняя Аргуін (цяпер частка Маўрытаніі) — 1721—1724 паселішчы ў Сьера-Леонэ і Ліберыі — Таса (1664) і Кап-Маўнт Галандская Гвінея (цяпер частка Ганы) — 1637—1871 Нявольніцкі бераг (цяпер часткі Беніна, Тога, Нігерыі і Сан-Тамэ і Прынсіпі) — 1660—1748 Востраў Святой Алены — 1645—1659 Сенегамбія (цяпер часткі Гамбіі і Сенегала) — 1633—1678

Паўднёвая і Усходняя Галандская Ангола (цяпер частка Габона і Анголы) — 1640—1650 Уолфіс-Бей і інш. (цяпер частка Намібіі) — 1793 Капская калонія (цяпер ПАР) — 1652—1797 і 1803—1806 Дэлагаа-Бэй у МазамбікУ — 1721—1730 Антаігіл-Бэй і Форт-Дафін на Мадагаскары Маўрыкій, Рэюньён — 1638—1658 і 1664—1710 Нзвані на Каморскіх астравах

Калоніі ў Азіі і Аўстраліі Аравія і Сярэдні Усход факторыі ў Емене, Амане і Іраку — Моха (1620—1757), Адэн (1614—1620), Сіхіры, Мускатэ (1674), Басра (1645—1646; 1651-?) апорныя пункты ў Персіі — Іфахан (1623—1747), Бандэр-Абас (1623—1766), Харк (Форт Мозельстайн; 1750—1766), Бандэ-Конг (1665—1753), Бушыр, Лар, Кешм, Керман, Шыраз.

Паўднёвая Азія Галандская Індыя Цэйлон (цяпер Шры-Ланка) Мальдыўскія астравы — 1645—1796 Малака (цяпер частка Малайзіі), Сінгапур факторыі ў Індакітаі (цяпер Тайланд, Камбоджа і В’етнам) — Аютхая (1613—1767), Патані (1602—1623), Сінгора (1607—1623), Лігор (?-1756), Аеджанг Саланг, Бангкок, Пномпень, Лавек, Танкін (1636—1699), Хаян (1636—1741) Галандская Ост-Індыя (цяпер Інданезія) — 1512—1950 Галандская Новая Гвінея (цяпер частка Інданезіі)

Кітай і Далёкі Усход апорныя пункты ў Кітаі — Кантон, Сямэнь, Хайнань, Макаа Фармоза (цяпер Тайвань) — 1624—1662 Пескадорскія астравы — 1620—1624 Дэдзіма (цяпер частка горада Нагасакі, Японія) і Хірада (1609—1641)

Аўстралія Новая Галандыя (асвоена не была, цяпер Аўстралія) Зямля Ван-Дымена (цяпер Тасманія, Аўстралія)

Гл. таксама Вялікія Нідэрланды Гісторыя Нідэрландаў Галандская Ост-Індская кампанія Галандская Вест-Індская кампанія Паўночная Грэнландская кампанія

Катэгорыя:Тэрыторыі, залежныя ад Нідэрландаў Катэгорыя:Былыя калоніі Нідэрландаў Н Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў