Войцех Гарацый Косак (; , Парыж — ) — польскі жывапісец.
Біяграфічныя звесткі Сын Ю. Косака. Вучыўся жывапісу ў Кракаве (1871—73), Мюнхене (1874), Парыжы (1877—83). Служыў у Кракаўскім палку аўстра-венгерскай арміі (1876—77). У 1894—1902 у Германіі, працаваў па заказах імператара Вільгельма II. Падарожнічаў па Іспаніі, Егіпце, Англіі, ЗША. 3 1916 прафесар школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, потым жыў у Кракаве. Аўтар «Успамінаў».
Творчасць Галоўнае месца ў творчасці займае гістарычны і батальны жанры, найбольшую ўвагу аддаваў напалеонаўскім войнам, паўстанню 1830—31 гг. Паўстанню 1863—64 гг. прысвечана карціна «Успаміны з дзяцінства» (1891), рэвалюцыі 1905—07 гг. — «Крывавая нядзеля ў Пецярбургу» (1905). Сааўтар батальных панарам на тэму паўстання 1794 года «Рацлавіцы» (1892—94) і вайны 1812 года «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96).
Спадчына Творы В. Косака зберагаюцца ў Нацыянальным музеі і Музеі Войска Польскага ў Варшаве і інш.
Літаратура Варатнікова А. Косак // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
Спасылкі
Інтэрнэт-галерэя
Катэгорыя:Мастакі Польшчы