Сямён Рыгоравіч Ганзенка (, с. , Харольскі раён,  — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З пачатку Айчыннай вайны на фронце, паранены і трапіў у палон. Спачатку знаходзіўся у канцлагеры для ваеннапалонных (у палон трапіў у званні старшага лейтэнанта Чырвонай Арміі) па вуліцы Шырокай у МінскуА. Валахановіч Халакост у Дзяржынскім раёне. Койданава. «Кальвіна». 2013 . Пазней С. Р. Ганзенку як яўрэя перавялі ў Мінскае гета. З 23 красавіка 1942 года у партызанскім атрадзе імя С. М. Будзённага брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Атрад імя С. М. Будзённага быў арганізаваны ў чэрвені 1942 года, камандзірам атрада стаў С. Ганзенка.

У снежні 1943 — ліпені 1944 года — камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

З 1945 года на савецкай, адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Беларусі і Украіне.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны