Мсціслаў Адамавіч Камінскі (, фальварак Радзецк, Вількамірскі павет, Віленская губерня — ) — беларускі этнограф, фалькларыст і публіцыст.

У 1860—1862 вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірургічнай акадэміі. Супрацоўнічаў у газеце «Вілейскі веснік», часопісах «Ілюстраваны штотыднёвік», «Калоссе», «Варшаўская бібліятэка». Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, літоўскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Мінскай губерні» падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне і фальклор беларусаў.

Літаратура

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Славісты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі