«Каханнем трэба даражыць» () — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1959 годзе на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1960 года.
Сюжэт У адным з пакояў інтэрната Мінскага камвольнага камбіната на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Мінск і з’язджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР.
Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамола. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. Урэшце яна ўсведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу збегу абставін здзяйсняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк не можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сцяпан у цяжкую хвіліну жыцця.
Акцёры Ніна Іванова — Каця Дарашэвіч Эдуард Брэдун — Сцяпан Зінаіда Асмолава — Тамара Пятушкова Муза Крэпкагорская — Паліна Саўчук Інга Будкевіч — Зіна Анатоль Адоскін — Косця (камсарг камбіната) Таццяна Аляксеева — Антаніна Васільеўна (сакратар райкама УЛКСМ) Канстанцін Сарокін — Платон Васільевіч Пятушкоў (бацька Тамары) Фёдар Шмакаў — Антон Іванавіч Павел Малчанаў — Казімір Пятровіч Валянціна Краўчанка — Фрося Якімчук Яўген Палосін — Ягор Якімчук Барыс Шчарбакоў Юрый Галкін — Піжон Юрый Сідараў — Пётр Георгій Юматаў — фотакарэспандэнт Іван Шаціла — Пракоп Фёдаравіч Ганна Качаткова — эпізод Аляксей Бараноўскі — Акім Акімыч Нінель Жукоўская — эпізод (няма ў тытрах)
Цікавыя факты Пачынаецца кінафільм з цудоўнай панарамы цэнтральнай часткі Мінска, знятай з верхавіны гарадской тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Мінска, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Мінскім камвольным камбінаце.
Спасылкі Фільм «Каханнем трэба даражыць» на сайце www.kinopoisk.ru Фільм «Каханнем трэба даражыць» на сайце www.kino-teatr.ru Дом кіно: Мінск канца 1950-х у фільме « Каханнем трэба даражыць» Фільм «Каханнем трэба даражыць» на сайце Internet Movie Datadase
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»