thumb|Верцынгетарыг і Цэзар thumb|200px|right|Помнік Верцэнгеторыгу ў Алезіі Верцынгетарыг або Верцынгетарыкс () (82 да н.э. — 46 да н.э.) — правадыр кельцкага племя арвернаў у Галіі. Яго імя на гальскай азначае «ўладар над» (ver-rix) «воінамі» (cingetos).

Біяграфія

Сын правадыра арвернаў Кельтыла, пакаранага смерцю па абвінавачванні ў жаданні кіраваць усёй Галіяй.

Паводле некаторых здагадках, навучаўся ў Брытаніі ў друідаў, а таксама, магчыма, служыў у рымскай арміі. Паводле сведчання Дыяна Касія, быў сябрам Цэзара.

Падчас Гальскай вайны Верцынгетарыг узначаліў паўстанне аб’яднаных гальскіх плямёнаў супраць Цэзара ў 52 да н.э.

Як піша Юлій Цэзар у сваіх «Запісках пра Гальскую вайну», Рым забяспечыў сваю ўладу над кельцкімі плямёнамі па-за межамі рымскай правінцыі Нарбонская Галія ужываннем палітыкі «падзяляй і валадар». Верцынгетарыг, насупраць, аб’яднаў плямёны і ўжыў тактыку нападу на рымскія войскі з наступным адыходам у натуральныя ўмацаванні. Акрамя таго, паўстанне стала адным з першых зарэгістраваных прыкладаў выкарыстання стратэгіі «выпаленай зямлі», калі паўстанцы спальвалі гарадскія паселішчы, каб пазбавіць рымскія легіёны правіянта.

Нягледзячы на першапачатковы поспех пры Герговіі, паўстанцы былі ўрэшце акружаны ў крэпасці Алезія ў цэнтральнай Галіі (сучасны Аліз-Сент-Рэн каля Семюра, Францыя). Верцынгетарыг заклікаў на дапамогу іншыя гальскія плямёны, але Юлій Цэзар арганізаваў падвойнае кальцо аблогі вакол Алезіі, што дазволіла яму разбіць па частках абложаных і іх саюзнікаў, якія прыйшлі ім на выручку.

Пасля таго, як усе спробы прарваць рымскія ўмацаванні не далі вынікаў, паўстанцы здаліся. Верцынгетарыг быў сярод іншых трафеяў дастаўлены ў Рым, дзе правёў пяць гадоў у зняволенні, а пасля ўдзелу ў трыумфальнай працэсіі ў 46 да н.э. быў задушаны (паводле іншых крыніцах, абезгалоўлены).

У мастацтве Гэтаму эпізоду рымскай гісторыі прысвечаны фільм «Друіды» (2001). Ролю Верцынгетарыга выканаў Крыстафер Ламберт. У ролі Цэзара — Клаус Марыя Брандаўэр. У фільме «Юлій Цэзар» (2002) яго ролю выканаў Хейна Ферч, у ролі Цэзара — Джэрэмі Сіста.

Гл. таксама Арверны Гальская вайна Амбіёрыкс Камулаген Бітва пры Алезіі

Літаратура А. Плюшар. Энциклопедический лексикон, том 9. — Типография А. Плюшара; С.-П., 1837 — с. 534 (Верцингеториксъ).

Спасылкі

Катэгорыя:Ворагі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Кіраўнікі кельтаў Катэгорыя:Варвары, якія ўдзельнічалі ў Гальскай вайне