Анатоль Абрамавіч Гантварг (, , БССР, СССР —) — савецкі і беларускі шашыст, неаднаразовы чэмпіён свету па міжнародных шашках. Пачаў займацца шашкамі ў Мінскім палацы піянераў у І. Бельскага, у 18 гадоў увайшоў у склад зборнай СССР па шашкахhttp://belisrael.info/?p=10679.

Анатоль Гантварг — міжнародны гросмайстар (1976), заслужаны майстар спорту (1985), чэмпіён свету (1978, 1980, 1984, 1985), СССР (4 разы ў 1969—1981) па міжнародных шашкахСловопедия. Анатолий Гантварг . Матэматык, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе.

З 1974 інструктар Цэнтральнага шахматнага клуба Узброеных Сіл СССР.

У 1984 і 1985 гадах Анатоль Гантварг прызнаваўся лепшым спартсменам БССРЛучшие спортсмены РБ с 1980 года .

Канфлікт з Сусветнай федэрацыяй шашак У 2007 годзе абвясціў байкот і , адмовіўшыся ўдзельнічаць у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад іх эгідай. Тым не менш, ён не адмаўляецца выступаць за зборную БеларусіАнатолий Гантварг. Шашки наголо. Интервью «Спортивная панорама» — Физкультурник Белоруссии .

Прапаганда шашак Напісаў аўтабіяграфічную кнігу, куды ўвайшлі яго найлепшыя партыі50 поединков на 100 клетках. — Минск: Полымя, 1986. — 203 с.: ил..

У 2007 годзе А. Гантварг правёў паказальны матч у з Прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем БагапшамПрезидент Абхазии сыграл в русские шашки с чемпионом мира Гантваргом в Пицунде .

Літаратура Шаус Я. Есть упоение в бою. // «64 — Шахматное обозрение». — 1983. — № 4. — С. 30—31.

Катэгорыя:Шашысты СССР Катэгорыя:Шашысты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Выпускнікі БДУ