thumb|300px|Адступленне напалеонаўскіх войскаў, 1812 год Адступленне — тактычны, аператыўны ці стратэгічны манеўр у вайне і ваеннай справе. Вымушанае ці наўмыснае пакіданне войскімі занятых абарончых межаў, а таксама іх адвод на новыя межы, у глыбіні сваёй ці варожай тэрыторыі. Адступленне з'яўляецца важным ходам і манеўраваннем ударных сіл, або сродкаў, для вядзення наступных ваенных (баявых) дзеянняў. Ставіць мэтай вывад ваеннай групоўкі з-пад удару, а таксама перагрупоўку войскаў, умацаванне выгоднай абарончай пазіцыі ці заманьванне непрыяцеля пад удар.
Літаратура
Катэгорыя:Ваеннае мастацтва Катэгорыя:Віды ваенных дзеянняў