«Не купляй расійскае!» () або «Байкатуй расійскія тавары!» () — кампанія негвалтоўнага супраціву па байкоце расійскага бізнесу ва Украіне. Пратэст стартаваў 14 жніўня 2013 года як рэакцыя на гандлёвае эмбарга Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Арганізатарам кампаніі ў сродках масавай інфармацыі з’яўляецца рух «Відсіч».У сацыяльных сетках заклікаюць байкатаваць расійскія тавары Український тиждень. 15.08.2013 Кампанія развівалася дзякуючы масаваму распаўсюджванню лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах. Пратэст стаў меней рэгулярным ў лістападзе 2013 года пасля пачатку Еўрамайдана. Аднак з 2 сакавіка 2014 года пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну, актывісты ўзнавілі кампанію байкоту тавараў з Расіі.
Прычыны 14 жніўня 2013 года Спажывецкая Служба Расійскай Федэрацыі занесла ў спіс «рызыкі» ўсе ўкраінскія кампаніі-экспарцёры. Як вынік атрымалася блакада для ўкраінскіх тавараў у Расію. Гэта стварыла перагрузку на мяжы сотняў фур і вагонаў з украінскімі таварамі.Росія оголосила Україні торговельну війну . Гром TV. 15.08.2013 Рашэнне пачаць кампанію паводле меркавання актывістаў было рэакцыяй на серыю эканамічных войнаў Расіі супраць Украіны (Мясная вайна, Сырная вайна, Шакаладная вайна і інш.)
Байкот у 2013 годзе 22 жніўня 2013 года актывісты распачалі пратэст каля Прэзідэнцкай Адміністрацыі Украіны.Януковича закликали не вважати Росію дружньою державою Радыё Свабодная Еўропа. 22.08.2013Активісти оголосили бойкот товарам з РФ (відэа) . 5 канал. 22.08.2013На Банковій відкривали очі на «братство» Росії (відэа) . Украінская праўда. 22.08.2013 Кампанія працягнулася масавым распаўсюджваннем лістовак, плакатаў, наклеек у больш за 45-ці гарадах і паселішчах Украіны.Украинцев призывают отказаться от российских товаров . Подробности. Інтер. 12.09.2013В Україні триває вулична агітація проти російських валянок і матрьошок (відэа) . Майдан. 26.09.2013 Актыўнасць кампаніі зменшылася з пачаткам Еўрамайдана.
Байкот у 2014 годзе 2 сакавіка 2014 актывісты анансавалі ў сацыяльных сетках узнаўленне байкоту кожных тавараў і паслуг расійскіх кампаній. Асноўнай мэтай было паменшыць грашовы абарот расійскіх кампаній на украінскім рынку, каб грошы украінскіх спажыўцоў не маглі быць выкарыстаны ў Расіі на ваенныя патрэбы. Байкот стартаваў пасля Крымскага крызісу і расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну.Бойкотуємо товари і бізнес окупантів! Не купуємо нічого російського! . Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 02.03.2014Українці захищаються від росіян бойкотом їх товарів . ТСН. 1+1. 6.03.2014
З сакавіка 2014, актывісты арганізавалі флэшмобы ў супермаркетах для матывацыі спажыўцоў не купляць расійскія таварыФлешмоби «Російське вбиває» набирають обертів (відэа) . Відсіч. 24.03.2014Сьогодні ў Чернівцях російські товари «вбивали» активістів — флешмоб у «Сільпо» та на заправці «Лукойл» (фота) . chv.tv. 10.04.2014У Сумах також оголосили бойкот російським товарам . Львівська газета. 23.03.2014, байкатаваць расійскія аўтазапраўкі,Как в Днепропетровске прошло бойкотирование российских заправок . 34 канал. 01.05.2014Активісти закликали не купувати російський бензин . Радыё Свабодная Еўропа. 17.04.2014Українці починають бойкотувати російські АЗС . Український тиждень. 25.04.2014Место убийства — российская АЗС . ПІК. 16.05.2014, расійскія банкіУ Києві біля офісів російських банків українців закликають «не платити окупантам» . Український тиждень. 24.04.2014 і іншыя карпарацыіУкраїнці оголосили російським артистам бойкот . ТСН. 1+1. 03.06.2014. У студзені-маі 2014 года паводле рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's, расійскія банкі ва Украіне страцілі больш за 50 % дэпазітаў.
У канцы жніўня 2014 года актывісты пачалі кампанію «Байкот расійскага кіно». У прыватнасці — байкот вырабленых у Расіі фільмаў і серыялаў, якія трансліруюць на ўкраінскім тэлебачанні, а таксама фільмаў у кінатэатрах Украіны — перш за ўсё тых, якія усхваляюць расійскіх сілавікоў або маюць прыкметы украінафобіі. Акрамя таго — байкот расійскіх акцёраў і рэжысёраў, якія падтрымалі палітыку Уладзіміра Пуціна адносна ваенных дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе і г.д.«Не пустимо в хату російську вату» — театралізована акція під Держкіно . Радыё Свабода. 04.09.2014У Києві відбулася акція протесту проти російського кіно . УНН. 04.09.2014
Галерэя
Вынікі У красавіку 2014 года расійскія вытворцы пачалі мяняць штрыхкоды на адзнакі ўкраінскіх вытворцаў.Російська окупація українських товарів: як кокошник відрізнити від дівочого вінка (відео) . Факти. ICTV. 09.04.2014
Вясной 2014 года аб'ём продажу расійскіх тавараў ва Украіне зменшыўся на 35-50 %.Російські виробники маскують штрих-коди на своїх товарах, щоб надурити українців . ТСН. 1+1. 26.03.2014У середньому, продаж товарів з РФ впав на 35-50 % . Україна Online. 18.05.2014
У маі 2014 года ўкраінскія супермаркеты пачалі пазбягаць закупак расійскіх тавараў. Пастаўкі з Расіі зменшыліся на траціну.Бойкот российских товаров дал результат: поставки РФ упали на треть . facenews. 14.05.2014
Крытыка Эканаміст Андрэй Новак заявіў, што цягам сакавіка 2014 года байкот тавараў з Расійскай Федэрацыі нанёс стратаў расійскай эканоміцы не больш за некалькі мільёнаў долараў ЗША. Больш эфектыўным ударам па эканоміцы Расіі, на яго думку «быў бы удар ў балючае месца — „Газпром“».Бойкот російських товарів не є ефективною мірою, удар треба наносити по «Газпрому» — експерт . 112 Україна. 28.03.2014
Ідэю байкоту не падтрымалі ўкраінскія прадстаўніцтвы сетак супермаркетаў «Ашан» ды METRO Cash & Carry. Прычынай гэтага кампаніі назвалі сваю апалітычнасць.«Ашан» та «Метро» не підтримали бойкот російських товарів. Захід.нет. 24.04.2014
Андрэй Длігач, генеральны дырэктар групы кампаній Advanter Group, заклікаў не забараняць расійскія, а купляць украінскія тавары.Бойкот російських товарів: за і проти . Forbes. 01.04.2014
Украінскі рускамоўны блогер Данііл Вахоўскі заявіў, што свядома карыстаецца і будзе карыстацца менавіта расійскімі інтэрнет-сервісамі, бо такім чынам ён падтрымлівае «фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для прадпрымальніцтва» ў Расіі, а гэта хоць і «не патрыятычна, але, падтрымліваючы прадпрымальніка рублём, мы даем магчымасць развівацца новым праектам, якія змяняюць свет да лепшага». Як прыклады такіх новых праектаў блогер прывёў моцныя і даўно існавалыя сайты Qiwi, Ostrovok ды антывірус Kaspersky.Почему я не поддерживаю бойкот российских товаров и сервисов (). ain. 12.03.2014
Зноскі
Спасылкі
Звязаныя старонкі Russia, hands off Ukraine. Афіцыйная старонка кампаніі на Facebook . Запушчана 2 сакавіка, 2014. Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. Афіцыйная старонка кампаніі на Facebook. Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну!. Афіцыйная старонка ва УКантакце. НЕТ русским товарам . Сайт актывістаў.
Іншыя спасылкі Спасылкі на медыя, што пішуць пра навіны кампаніі байкоту расійскіх тавараў. Дамо відсіч зазіханням Росії на Україну. 08.09.2013. «Бойкот окупантів»: Як українці ігнорують російські товари 1 , 2 . Deutsche Welle. 04.04.2014. Акція «Бойкот російських товарів» набирає обертів . Украінская праўда. 04.04.2014. Бойкот російських товарів набирає обертів і приносить відчутні результати . Ні корупції! 09.04.2014. Хто допомагає росіянам залазити в українські кишені? (відэа) . «Гроші» (1+1). Сезон 2014. Серыя 15. 05.05.2014.
Катэгорыя:Грамадскія кампаніі Катэгорыя:Акцыі пратэсту Катэгорыя:2014 год ва Украіне Катэгорыя:Расійска-ўкраінскія адносіны