Тру́мпіцкае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Вайцяхі.

Плошча паверхні возера 0,44 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,57 км, даўжыня берагавой лініі 3,86 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 8,6 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпуЖивая летопись Земли , выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню да 6—8 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя. Месцамі ў паўднёвай частцы берагі возера сплавінныя. На поўдні і паўднёвым захадзе пераўвільготненая пойма. Дно возера ілістае, каля ўсходняга берага на невялікай частцы пясчанае. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 10 м ад берага возера.

У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, у паўднёва-ўсходняй частцы выцякае ручай у раку Галбіца.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна