Ва́верка () — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. З'яўляецца цэнтрам Ваверскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Ліды, 90 км ад Гродна. Транспартныя сувязі па дарогах , , далей па трасе .
Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы, якія злучаны з р. Крыніца (прыток р. Вавёрка). Непадалёк ад вёскі знаходзіцца сажалка (пл. 0,33 км²)Блакітная кніга Беларусі. — Мн.:БелЭн, 1994..
Назва Побач працякае рака Вавёрка. Паводле В. Жучкевіча падабенства назвы гэтай ракі з блр. вавёрка зманлівае, ён звязваў з літоўскай назвай расліны vaivorasВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 43..
З іншага боку, у гэтым жа рэгіёне фіксавалася шчучынскае прозвішча Вавэрhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-K3NN-R?i=376&cat=741956. Былі віленскія Вавэровіч, Вавэроўскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-DQ7D-X?cat=1647808
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMB-PQYX-1?cat=1546535&i=823&lang=pl. Ёсць сучасныя літоўскія Vaverys, Vaveriūnas, латышскія Vavers, Vāveris.https://pavardes.lki.lt/?pv=663d89058ae5bd0f96a101b59bcd64cf
https://uzvardi.lv/surname/783196
https://uzvardi.lv/surname/677332 Каля Гудагаю на польскай карце 1933 г. пазначаныя Вавераны.
Гісторыя Існуе версія, што на месцы сучаснай вёскі існаваў летапісны горад Вевярэск, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далекіх і блізкіх» у канцы XIV стагоддзя сярод гарадоў ВКЛ.Піваварчык С. А. Вевярэск // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — С. 241.
Пісьмова Ваверка вядома з 1413 г., калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Софія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Троіцы, з чаго можна здагадвацца, ці то ў Ваверцы быў пабудаваны другі касцёл, ці перайменаваны ранейшы. У 1496 г. Старая Ваверка або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева) перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.
Паміж 1501 і 1506 гг. Ваверка нейкім чынам аказалася ў земскага харунжага Мікалая Юндзіловіча (Юндзіла). У 1522 г. Ваверка належыць віцебскаму ваяводзе Я. Касцевічу. Здаўна вёска адносілася да ліку багатых парафій Віленскага біскупства. У 1559 г. у ёй налічвалася 54 дымы. У 1568 г. касцёл у Ваверцы быў перададзены кальвіністам, у 1648 г. вернуты католікам.
У 1570 г. Ваверка атрымала статус мястэчка, тут праходзіў гасцінец з Вільні на Кракаў, меліся корчмы, праводзіўся гандаль і кірмашы. Мястэчка абазначана на карце Т. Макоўскага (1613). У 1617 г. Ваверка належала А. Галеўскаму. Верагодна, ніколі пазней Ваверка не мела месцячковага статусу. Падчас вайны 1654—1667 гг. мястэчка і касцёл разбураны расійскім войскам І. Хаванскага.
У 1792 г. уладальнікам Ваверкі быў Караль Ласковіч. Падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, вёска ўвайшла ў склад Мытлянскай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. Ваверка ў Кастравіцкіх. У 1840 г. Самуэль Кастравіцкі (1788—1859) пабудаваў тут каменны касцёл на месцы старога. У 1881 г. у Ваверцы былі касцёл і карчма. У пачатку XX ст. становішча прыкметна не змянілася: 71 жыхар на 107 дзесяцін, вёска называлася Вавёркай, побач размяшчаліся хутар Жараўскай (19 жыхароў) і засценак Круповіча (6 чал. на 24 дзесяцінах).
У час Першай сусветнай вайны з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. 3 1921 г. у складзе Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Да 1927 г. ў гміне , пасля ў гміне Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
3 1939 г. у складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета Лідскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 — ліпені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі.
У 1970 г. было 93 двары. У 1973—1980 гг. праект планіроўкі і забудовы Ваверкі распрацоўваўся архітэктарам Р. І. БелагорцавымРуслан Игоревич Белогорцев. З 2010 г. аграгарадок.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1881 год — 73 чал. XXI стагоддзе: 1921 год — 107 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923; 1960 год — 286 чал.; 1970 год — 248 чал.; 1996 год — 522 чал.; 2004 год — 620 чал.; 2009 год — 609 чал.; 2012 год — 654 чал.; 2015 год — 622 чал.
Славутасці
Касцёл Перамянення Гасподняга На вясковых могілках знаходзіцца магіла капітана Яна Піўніка, удзельніка АК, які загінуў 16 чэрвеня 1944 года падчас нападу на нямецкі апорны пункт у Еўлашах. Таксама на могілках знаходзіцца надмагілле князя Казіміра Гедройца XX стагоддзя
Крыніцы
Літаратура Шаблюк В. У. Ваверка // — С. 178. Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Лаўрэш Л. Ваверка і род Клаўсуцяў на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2021. № 1(93). С. 18-28.
Спасылкі
Ваверка на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Ваверскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна