Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў (, Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.с.397.[Золотой фонд Энциклопедии. Музыка. Репринтное издание «Музыкального энциклопедического словаря 1990 года». — М.:Большая Российская энциклопедия, 2003. 674 с. ил. — С.189. ISBN5-82270-254-4. УДК-78(03), ББК 85.3я2 М89.] Роўна, УССР — , МінскСмерть Ярослава Евдокимова) — спявак, Народны артыст Беларускай ССР, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.
Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1946 года ў горадзе Роўна.Артист Ярослав Евдокимов рассказал «ОГ» о своих корнях Областная газета, 12 ноября 2013
Яго маці Анастасія Харытонаўна Ачаратовіч ўжо ў дзевятнаццацігадовым узросце, пацярпеўшы ад палітычных рэпрэсій, трапіла ў Ровенскую турму, дзе і нарадзіўся вядомы ва ўсім свеце спявак. Выратаваць сына ад голаду ў тыя страшныя гады ёй дапамагла сукамерніца Зіна, жонка героя вайны, якая карміла сваё дзіця і Яраслава. На Рівненщині посвідку на постійне проживання отримала мати Ярослава Євдокимова, Народного артиста Білорусі Бацька Аляксандр Ігнатавіч Еўдакімаў родам з Пермскай вобласці, Краснавішэрскага раёна, таксама быў рэпрэсаваны. Маці, перад тым як яе адправілі адбываць пакаранне, аддала чатырохмесячнага сына сваім бацькам, сама ж апынулася на адным з руднікоў Нарыльска. Яраслава ўбачыла ажно ў 1955 годзе, калі змагла прыехаць у роднае сяло. На Рівненщині посвідку на постійне проживання отримала мати Ярослава Євдокимова, Народного артиста Білорусії
Рос Яраслаў на Палессі ў сяле Карысць Історична Волинь Карэцкага раёна Ровенскай вобласці. Яго выхоўвалі бабуля Ярына, цётка Ганна, дзядуля Харытон, які быў першакласным кавалём, а яшчэ спяваў у царкоўным хоры. Ужо з ранняга дзяцінства ён вучыў ўнука кавальскай справе, не проста так — з песняй. Так і рос Яраслаў, убіраючы ўсю прыгажосць ўкраінскай прыроды і захапляючыся багатай песеннай культурай роднага народа.
Пасля заканчэння школы вучыўся ў Карэцкім прафесійным вучылішчы (1964—1965 гг), Наші випускники асвоіў рабочую спецыяльнасць.
Прыйшоў час службы ў арміі (1965—1968 гг.). Трапіў на Паўночны флот, Кольскі паўвостраў, г. Севераморск, пасёлак Відзяева. На карабель або на падлодку яго не ўзялі, таму што быў сакрэтны загад: «Дзяцей рэпрэсаваных бацькоў да сакрэтных ваенных аб’ектаў не дапускаць». Сайт Ярослава Євдокимова Радавы Еўдакімаў тры гады праслужыў у будаўнічым атрадзе. Быў ротным запявалам.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў роднае сяло, затым паехаў працаваць на шынны завод у г. Днепрапятроўск, дзе выпадкова пачаў спяваць у рэстаране. Там жа, у Днепрапятроўску, ажаніўся з беларускай дзяўчынай, пераехаў на яе радзіму, у Беларусь.
У Я. Еўдакімава не было музычнай адукацыі, і ўсё ж у Беларусі творчая кар’ера спевака знайшла годны працяг: стваралася канцэртная праграма «Памяць», і глядач адразу ветліва прыняў дэбютанта, бо спяваў Яраслаў з душой, што захапіла публіку. Шмат лістоў з падзякай потым прыйшло ў філармонію. За Яраслава заступіўся калектыў канцэртнай брыгады, і яго пакінулі, з 1975 года ён саліст-вакаліст Белдзяржфілармоніі. Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. с.397.
Поспех спевака ў гледачоў рос ад канцэрта да канцэрта. І ён разумеў, што прыродныя здольнасці — добра, а вакалісту патрэбна прафесійная школа. Яраслаў знайшоў педагога па вакале Уладзіміра Бучэля. Тры гады ён браў урокі ў маэстра, а паралельна працаваў салістам у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі (1977—1980).
Напярэдадні 9 мая спявак прыняў удзел у дзяржаўным канцэрце, на якім прысутнічаў першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў. Былога партызана паланіла песня «Поле памяці» (Л. Захлеўнага, У. Някляева), якую пранікнёна выканаў Еўдакімаў. Замілаванне першага чалавека ў рэспубліцы было такім моцным, што ён распарадзіўся прысвоіць Еўдакімаву ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР».
Вестка пра таленавітага спевака даляцела да Масквы. Вольга Малчанава з цэнтральнага тэлебачання «сасватала» Еўдакімава ў самыя папулярныя перадачы «Шырэй круг», «Праспяваем, сябры». У 1979 годзе Еўдакімаў стаў дыпламантам конкурсу «З песняй па жыцці».
Пласцінка «Усе збудзецца» (1988) — дэбют на ўсесаюзнай студыі грамзапіса фірмы «Мелодыя». Імя выканаўцы ўжо было добра вядомым гледачу, бо творчасць Еўдакімава надзейна заняла месца ў сэрцах мільёнаў прыхільнікаў меладычных, душэўных, лірычных, натхнёных песень.
Голас артыста часта гучаў і ў праграмах ўсесаюзнага радыё. Я. Еўдакімаў скончыў Мінскае музычнае вучылішча па класе вакалу (1979—1981) і становіцца салістам рэспубліканскага радыё і тэлебачання (1980—1990).
Яраслаў Еўдакімаў неаднаразова выступаў на «Славянскім базары» ў Віцебску, таксама быў у складзе журы (1993) гэтага фестывалю. Архіў фестывалю
У 1998 годзе спявак — госць фестывалю «Залаты Шлягер» (Магілёў). Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер у Магілёве» (Магілёў, Беларусь)
Яраславу Еўдакімаву ў 1999 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска».[Шлык Ф. Ярослава Евдокимова в Бобруйске помнят / Ф. Шлык // Нар. газ. — 1999. — 3 крас. — С. 6.]
Гастраляваў за мяжой — Францыя, Германія, Нарвегія, Польшча, Чэхаславакія, Ісландыя, Швейцарыя, Швецыя.
Шлягерамі сталі песні ў яго выкананні, створаныя ў суаўтарстве з вядомымі кампазітарамі (Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, І. Лучанок, А. Марозаў, Б. Емяльянаў, В. Окаракаў, В. Дабрынін, І. Матэта, Г. Татарчанка) і паэтамі (Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, У. Някляеў, М. Ясень, Р. Раждзественскі, Л. Рубальская, А. Папярэчны, В. Ветрава, Ю. Рыбчынскі, А. Дземідзенка).
З 2009 года Яраслаў Еўдакімаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Сайт Ярослава Евдокимова
Памёр 22 жніўня 2025 года. Пахаваны ў Мінску на могілках «Лясныя».
Творчасць
У Яраслава Еўдакімава незвычайны тэмбр голасу — глыбокі, яркі, пяшчотны, аксамітны, лірычны барытон, у гучанні якога прысутнічае адзін тон і шэраг абертонаў, больш высокіх, чым у асноўным тоне, а маляўнічая гукавая палітра голаса тым ярчэй, чым больш гэтых дадатковых тонаў. Дыяпазон — дзве актавы. Істотнае значэнне мае гнуткасць, рухомасць голаса, уменне лёгка яго змяняць, паколькі добра пастаўленым галасам уласціва разнастайнасць тэмбраў — артыст можа спяваць басам, тэнарам. У спявака бездакорная тэхніка вакалу, дыкцыі. Па сіле голасу яго параўноўвалі з Энрыка Каруза, а эксперты прадказвалі яму кар’еру опернага спевака, але выбраў ён народныя і аўтарскія творы. Меў вялікі канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займалі песні беларускіх кампазітараў Я. Глебава, В. Іванова, І. Лучанка, Дз. Смольскага і інш.
Званне 17 красавіка 1980 г. — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР» 13 ліпеня 1987 г. — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прысвоена ганаровае званне «Народны артыст Беларускай ССР» 15 лютага 2006 г. — Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі» Указ Президента РФ від 15.02.2006 N 120
Дыскаграфія
Вінілавыя пласцінкі (LP)
1988 — Усе збудзецца ГодНазва пласцінкіАўтарНазва песніЗаўвагі1988Ярослав Евдокимов. Все сбудетсяЭ. Зарыцкі, В. ВярбаВсе сбудется (на рускай мове)Инстр. анс. (1, 5, 7). Инстр. анс. п/у В. Кофмана (2, 4). Инстр. анс. п/у А. Архипова (3, 9). Минский эстрадный оркестр п/у Михаила Финберга (6). Эстрадный оркестр Белорусского телевидения и радио. Дирижер Б. Райский (8, 10). Запись 1986—1988 гг. Записи Всесоюзной студии грамзаписи и Белорусского радио. Запись 1986—1988 гг. Лениградский завод грампластинок. Типография ЛЗГ. Арт. 11-1. Заказ 3.845-0-11000. Ярослав Евдокимов. Все сбудетсяЭ. Зарыцкі, Л. РубальскаяЭхо в ночи (на рускай мове)Э. Зарыцкі, Н. ШкорЛисток календаря (на рускай мове)Э. Зарыцкі, Л. РубальскаяЗря говорят (на рускай мове)С. Осіашвілі, В. ДабрынінКолодец (на рускай мове)Р. Раждзественскі, І. ЛучанокИ пока на земле существует любовь (на рускай мове)У. Бут, І. ЛучанокБерег юности (на рускай мове)Ю. Рыбчынскі, І. ЛучанокТихий уголок — Тихая пристань (на рускай мове)Н. Гілевіч, Э. ЗарыцкіПолынная ростань (на рускай мове)М. Ясень, І. ЛучанокМайский вальс (на рускай мове)
Аўтарскія зборнікі ГодНазва пласцінкіАўтарНазва песніЗаўвагі1983И. Лученок: «Песни и инструментальная музыка» (стерео)М. ЯсеньПисьмо из 45-го (на рускай мове)© «Мелодия», 1983. Апрелевский ордена Ленина завод грампластинок. Типография АЗГ. Всесоюзная студия грамзаписи. Запись Всесоюзного радио, 1983 г. Зак. 653—О—6080. Арт. 11-1.И. ЛУЧЕНОК: «Песни и инструментальная музыка»1984Игорь Лученок: «Песни и инструментальная музыка» (стерео)М. ЯсеньПисьмо из 45-го (на рускай мове)Перавыданне запісу 1983 г. © «Мелодия», 1984. Рижский завод грампластинок. Типография РЗГ. Всесоюзная студия грамзаписи. Запись Всесоюзного радио, 1983 г. Зак. 860 6000. Арт. 11-1. Игорь Лученок - Песни И Инструментальная Музыка1988Песни Вячеслава Добрынина (стерео)С. ОсиашвилиКолодец (на рускай мове)© «Мелодия», 1988. Ленинградский завод грампластинок. Типография ЛЗГ. Всесоюзная студия грамзаписи. Записи 1987, 1988 г. Зак. 1492—О—46740. Арт. 10-4.Песни Вячеслава Добрынина1989Песни Вячеслава Добрынина (стерео)С. ОсиашвилиКолодец (на рускай мове)Перавыданне запісу 1988 г.© «Мелодия», 1988. Апрелевский завод грампластинок. Типография АЗГ. Всесоюзная студия грамзаписи. Записи 1987, 1988 г. Арт. 10-4. Variant 1: 1989. Зак. 111. Тираж 3760. Variant 2: 1989. Зак. 212. Тираж 25860. Вячеслав Добрынин - Колодец / На Теплоходе Музыка Играет / Чашка Чая / Причал (Песни Вячеслава Добрынина)1992Хрустальные цепи. Песни А. Морозова (стерео)С. РомановФантазер (на рускай мове)© «Sintez Records / RiTonis», 1992. Рижский завод грампластинок. Типография РЗГ. Запись 1992 р.Хрустальные Цепи. Песни А. МорозоваА. ПоперечныйЗа Дунаем (на рускай мове)© «Sintez Records / RiTonis», 1992. Рижский завод грампластинок. Типография РЗГ. Запись 1992 р.Хрустальные Цепи. Песни А.Морозова
Зборнікі