Дуброўніцкі трамвай () — трамвайная сістэма ў харвацкім горадзе Дуброўнік (Харватыя), якая існавала ў перыяд 1910—1970 гадоў.

Гісторыя Трамвайны рух у Дуброўніку з’явіўся 10 снежня 1910 года, першы маршрут быў пракладзены ад гарадскіх варот каля сцен Дуброўніка да порта Груж (Gruž), пазней першая лінія была падоўжана да чыгуначнай станцыі «Дуброўнік», была дададзена другая лінія ў Лапад.

Апошні рэйс трамвая ў Дуброўніку адбыўся 20 кастрычніка 1970 года, і адзіным грамадскім транспартам з тых часоў з’яўляюцца аўтобусы.

Трамваі, паводле ацэнак, перавезлі каля 100 мільёнаў пасажыраў за 6 дзесяцігоддзяў існавання трамвайнай сеткі.

Спасылкі Сайт, прысвечаны Дуброўніцкаму трамваю Схема маршруту трамвая

Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Харватыі Катэгорыя:Дуброўнік Катэгорыя:1910 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1970 годзе