(Ваша, Яго, Іх і г.д.) Эксцэленцыя (калька — Экселенцыя)Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі 2018 (відэа, глядзіце з 17:10) або ЯснавяльможнасцьНекрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік. 3-е выданьне. Смаленск: 2014, с. 483. — ганаровы тытул і зварот да арыстакратаў ці асоб выключна высокага становішча.
Тытул «Яснавяльможнасць» насілі да XIV стагоддзя каралі франкаў, лангабардаў і германскія імператары. Толькі напачатку XVII стагоддзя гэты зварот замацаваўся за вышэйшымі грамадзянскімі службовымі асобамі — міністрамі, пасламі, тайнымі саветнікамі і г.д.
У Расіі да 1917 г. паводле Табелі аб рангах званні III—V класаў прадугледжвалі зварот «Ваша Яснавяльможнасць», а званні I—II класаў — «Ваша Высакавяльможнасць» ().
Паводле сучаснага дыпламатычнага пратакола, тытул «экселенцыя» ўжываецца да носьбітаў наступных пасад і званняў: кіраўніка замежных дзяржаў (за выключэннем манархаў) кіраўніка замежных урадаў члены ўрадаў замежных дзяржаў у рангу міністра паслы замежных дзяржаў у прымалай краіне апостальскі нунцый Ватыкана евангельскія біскупы (акрамя Германіі) каталіцкія біскупы, архібіскупы, а таксама носьбіты роўных па значэнні ганаровых тытулаў, за выключэннем кардыналаў, якія маюць права на тытул Высокапраасвяшчэнства) (прыклад: «яго экселенцыя найгодны пан біскуп…») праваслаўныя тытулярныя епіскапы і каталіцкія вікарыятныя біскупы.
Да старшыняў парламентаў, паводле дыпламатычнага пратакола, ня варта звяртацца «экселенцыя», паколькі яны, паводле пратакола, не адагрываюць ролі ў дыпламатычных адносінах.
Выкарыстанне ў Беларусі У сучаснай Беларусі гэтая форма звароту выкарыстоўваецца пераважна ў афіцыйных адносінах да каталіцкіх іерархаў.
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Дыпламатыя Катэгорыя:Арыстакратыя