Арэналь () — самае вялікае возера Коста-Рыкі. Размешчана прыблізна ў 90 км на паўночны захад ад сталіцы краіны — горада Сан-Хасэ, на мяжы правінцый Гуанакастэ і Алахуэла. Вышыня над узроўнем мора — 600 м. Ля ўсходняга берага знаходзіцца вулкан Арэналь. Выцякае рака Арэналь, якая належыць да басейна Карыбскага мора.

Плошча возера павялічылася ў 3 разы пасля будаўніцтва дамбы ГЭС у 1979 годзе і складае 80 км². Даўжыня возера — 30 км, шырыня — 5 км. Сярэдняя глыбіня — 30—60 м. Падчас запаўнення вадасховішча было затоплена некалькі невялікіх гарадоў. ГЭС вырабляе 70 % электраэнергіі ў Коста-Рыцы. Возера Арэналь забяспечвае вадой рэгіён і правінцыю Гуанакастэ.

Спасылкі

Апісанне возера

Катэгорыя:Азёры Коста-Рыкі Катэгорыя:Вадасховішчы Коста-Рыкі