Клімавіцкі манетны скарб — самы буйны з вядомых на Беларусі скарбаў антычных манет. Знойдзены ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) у 1804 годзе. На сучасны момант месцазнаходжанне не вядома.
Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў «першых рымскіх імператараў». Знаходку здалі ў Прыдворнае Казначэйства (Пецярбург), адтуль 8.12.1804 года яе перадалі ў Эрмітаж і праз 9 дзён вярнулі назад. Далейшы лёс невядомы. Схаваны, магчыма, у II ст. н. э.Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993. С.331
Літаратура
Катэгорыя:Скарбы Беларусі