Ню́кта, Ні́кта (, «ноч») — бажаство ў грэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.218, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.470, персаніфікацыя начной цемры.
Паводле Гесіёда, Нюкта нарадзілася з Хааса (у выкладзе Гігіна, ад Хааса і ІмглыГігін. Міфы. Увядзенне 1), з'яўляецца адной з першасных светаўтваральных патэнцый. Нікта нарадзіла светлага Эфіра і Гемеру (Дзень) (ад свайго брата Эрэба, які ўвасабляе вечную цемру)Гесіёд. Тэагонія 123—125, а таксама яшчэ Танатаса (Смерць)Гесіёд. Тэагонія 211—225, Гіпнаса (Сон), Гераса (Старасць), Эрыс (Разлад), Керу (Гвалтоўную смерць; пад імем кер могуць таксама выступаць некалькі багінь), Мора (які «адказваў» за рок і гвалтоўную смерць), Харона, перавозчыка памерлых у Аід, — сілы, што хаваюць у сабе тайны жыцця і смерці, якія выклікаюць дысгарманічнасць у быцці свету, без якой, аднак, неймаверны ні свет, ні яго канчатковая гармонія. Часам у лік дзяцей Нюкты ўключаюць таксама Немесіду (Помста), Апату (Зман), Аніра — бога прарочых і хлуслівых сноў, Мома — бога насмешак, гесперыд, мойр (багінь лёсу)Сафокл, фр.1018b.
Жытло Нюкты размешчана ў бездані Тартара; там сустракаюцца Нюкта-Ноч і Дзень-Гемера, змяняючы адзін аднаго і напераменку абыходзячы зямлю. Побач дамы сыноў Нікты — Сну і Смерці, на якія ніколі не глядзіць Геліяс.
Орфікі лічылі Нюкту (а не Хаас) першакрыніцай быцця. У арфічнай тэагоніі з Дэрвені Нюкта — «карміцелька багоў», з якой пачынаецца радаводФрагменты ранних греческих философов. Ч.1. М., 1989. С.46; Дамаскій. Пра першыя пачаткі 124. Паводле орфікаў, было тры Нюкты: першая «праракае», другая «шаноўная», з ёй злучаецца яе бацька Фанес, а трэцяя нараджае ДыкуОрфіка, фр.99 Керн. Ёй прысвечаны III арфічны гімн, дзе яе атаясамляюць з АфрадытайАрфічныя гімны III 2. Паводле Мусея, усё паходзіць ад Ночы і ТартараМусей, фр.1 Керн; Комментарий А. А. Тахо-Годи в кн. Античные гимны. М., 1988. С.329.
Яе аракул ў МегарахПаўсаній. Апісанне Элады I 40, 6. Давала прадраканні ў ДэльфахСхолии к Пиндару. Пифийские песни Введение // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.172; Плутарх. Почему божество медлит с воздаянием 28.
У гонар Нюкты названы два нябесныя целы. Гэта імя носяць астэроід «Нюкта» з парадкавым нумарам 3908 і адзін з пяці спадарожнікаў Плутона — «Нікта», які быў адкрыты ў 2005 годзе і атрымаў назву 21 чэрвеня 2006 г. на сесіі Міжнароднага астранамічнага саюза.
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Багі паводле алфавіта