Граўшпіц () — найвышэйшая гара Ліхтэнштэйна, знаходзіцца на поўдні камуны Трызен на мяжы са Швейцарыяй. Вышыня — 2599 м. Двайная вяршыня Граўшпіц складаецца з Хінтэрграўшпіца (вышынёй 2574 м), таксама завецца Шварцхорн, і Фордэрграўшпіца (вышынёй 2599 м). Гэтая гара ўваходзіць у склад горнага масіва Рэтыкон.

Літаратура Manfred Hunziker: Ringelspitz/Arosa/Rätikon, Alpine Touren/Bündner Alpen, Verlag des SAC 2010, ISBN 978-3-85902-313-0, S. 472 f.

Спасылкі

Узыходжанне на Граўшпіц

Катэгорыя:Горы Ліхтэнштэйна Катэгорыя:Альпы