Тэкставы рэдактар — самастойная камп’ютарная праграма ці кампанент праграмнага комплексу (напрыклад, рэдактар зыходнага кода, інтэграванага асяроддзя распрацоўкі ці акно ўводу ў браўзеры), прызначаная для стварэння і змянення тэкставых даных увогуле і тэкставых файлаў у прыватнасціText editor // Collins dictionary.
Радковы тэкставы рэдактар () працуе з тэкстам як з паслядоўнасцю пранумараваных радкоў, выконваючы аперацыі над тэкстам ва ўказаных радках. Прыкладам такога рэдактара можа быць edlin, які ўваходзіў у склад MS-DOS.
Кантэкстны (радковы) рэдактар (), прыкладам якога можа быць ECCE ()ECCE, выконвае аперацыі над тэкстам у бягучай пазіцыі.
Экранны тэкставы рэдактар дазваляе карыстальніку перасоўваць курсор у тэксце з дапамогай клавіш ці іншых прылад уводу.
Тэкставыя рэдактары прызначаны для працы з тэкставымі файламі ў інтэрактыўным рэжыме. Яны дазваляюць праглядаць змесціва тэкставых файлаў і здзяйсняць над імі розныя дзеянні — устаўку, выдаленне і капіраванне тэксту, кантэкстны пошук і замену, сартаванне радкоў, прагляд кодаў сімвалаў і канвертаванне кадзіровак, друк і г. д.
Часта інтэрактыўныя тэкставыя рэдактары маюць дадатковы функцыянал, прызначаны для аўтаматызацыі дзеянняў рэдагавання (ад запісваных паслядоўнасцей націсканняў клавіш да паўнацэнных убудаваных моў праграмавання), ці паказваюць тэкставыя звесткі адмысловым чынам (напрыклад, з афарбоўкай сінтаксісу).
Многія тэкставыя рэдактары з’яўляюцца рэдактарамі зыходнага кода, гэта значыць, яны арыентаваныя на работу з тэкстамі праграм на пэўных камп’ютарных мовах.
Тэкставыя працэсары
Тэкставыя працэсары арыентаваны на афармленне і фарматаванне тэкстаў і ўнясенне ў іх старонніх аб’ектаў (шрыфтоў, табліц, формул, графікаў і інш.) і характарызуюцца наяўнасцю WYSIWYG-рэжыму. Паколькі ў тэкставым фармаце не прадугледжана захоўванне інфармацыі аб афармленні тэксту, тэкставыя працэсары працуюць альбо з файламі, у якіх тэксты аформлены з дапамогай якой-небудзь мовы разметкі, накшталт HTML, альбо з файламі ўласных «двайковых» фарматаў.
Літаратура
Спасылкі Путеводитель по текстовым редакторам iXBT
Катэгорыя:Прыкладное праграмнае забеспячэнне