Варонежская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала з 1725 па 1779 і з 1796 па 1928. Губернскі горад — Варонеж. На момант утварэння Варонежская губерня займала шырокую прастору ад Елацьмы на поўначы да Азоўскага мора на поўдні і ад Купянска на захадзе да Інсара на ўсходзе.

Гісторыя Варонежская губерня была афіцыйна аформлена У 1725 годзе ў выніку перайменавання Азоўскай губерні. У яе склад уваходзілі 5 правінцый: Бахмуцкая, Варонежская, Елецкая, Тамбоўская і Шацкая. У 1765 годзе з паўднёвай часткі Белгародскай і Варонежскай губерняў была сфарміравана новая Слабодска-Украінская губерня з цэнтрам у Харкаве, Бахмуцкая правінцыя была прыпісаная да Наварасійскай губерні.

Губернатары Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў (1830—1836)

Гл. таксама Варонежская вобласць

Спасылкі