Ура́рту, Ва́нская дзяржава, БіайніУ клінапісных дакументах. (, , , ) — старажытная дзяржава на тэрыторыі Армянскага нагор’я, паўднёвага Закаўказзя (сучасных дзяржаў Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Іран, Сірыя). Існавала ў IX — VI стст. да н.э.

Першасны галоўны цэнтр: горад Тушпа на беразе возера Ван. Іншыя гарады: Эрэбуні, Тэйшэбаіні, Аргішціхінілі і г. д.

Аб’ядноўвала групу плямёнаў на чале з наіры. У перыяд свайго росквіту Урарту з’яўлялася адным з галоўных канкурэнтаў Асірыі. У пачатку VI ст. да н.э. была захоплена скіфамі.

Назва Назва Урарту паходзіць з асірыйскіх крыніц. Упершыню яна з’яўляецца ў час кіравання валадара Салманасара I. Ён занатаваў, што падпарадкаваў сабе ўсю вобласць Урарту. Меркавана гэта назва з’яўляецца акадскай формай напісання АраратToponyms Armenia and Urartu. Другое асірыйскае найменне народа і краіны вакол возера Ван — НаірыChahin, M. The Kingdom of Armenia: A History. — Psychology Press, 2001. Самі жыхары Урарту называлі сваю дзяржаву Біайні. Першасна гэта была назва возера Ван і зямель вакол яго.

Даследаванне У 1827 г. Французскае ўсходняе таварыства направіла нямецкага даследчыка Фрыдрыха Эдварда Шульца да возера Ван для даследавання праўдзівасці паведамлення Маўсеса Харэнацы пра пабудову там горада Семірамідай. Ён першым скапіраваў клінапіс урартаў. У 1829 г. Ф. Э. Шульц загінуў у сутычцы з курдамі. Яго асноўныя запісы былі апублікаваны ў Францыі толькі ў 1840 г.Пиотровский. Б. Б., 1959. С. 7 — 9 У 1850 г. даследаванні ўрарцкіх помнікаў каля возера Ван працягваў брытанскі археолаг Остын Генры Лэярд. З 1860-х гг. копіі ўрарцкіх тэкстаў публікаваліся ў Арменіі.

Працы па расшыфроўцы ўрарцкага клінапісу вяліся з 1848 г., але доўгі час не мелі поспеху з-за атаесамлення ўрарцкай мовы з грузінскай або армянскай. Першую паспяховую расшыфроўку ў 1876 г. зрабіў французскі ўсходазнавец Станіслас ГуярПиотровский. Б. Б., 1959. С. 11. З 1882 г. з’явіліся расшыфроўкі, зробленыя брытанскім вучоным Арчыбальдам Сэйсам.

З 1891 г. вяліся археалагічныя раскопкі ўрарцкіх помнікаў нямецкімі, брытанскімі, расійскімі і амерыканскімі даследчыкамі. Значныя знаходкі былі зроблены савецкай археалагічнай экспедыцыяй на чале Барыса Піатроўскага ў Арменіі ў 1939—1971 гг.Биография Бориса Пиотровского

Гісторыя Продкі ўрартаў адлучыліся ад хурытаў на мяжы 2 — 3 тысячагоддзяў да н. э. Да канца 2 тысячагоддзя да н. э. яны жылі на Армянскім нагор’і і займаліся пераважна качавой жывёлагадоўляй. Большасць даследчыкаў лічыць, што ў гэты перыяд яны не мелі адзінай дзяржавы. У канцы XII ст. да н. э. асірыйскія крыніцы ўзгадваюць 60 валадароў наірыDédéyan, G., p. 67 — 68. У XIII ст. да н. э. землі ўрартаў сталі ахвярай экспансіі асірыйскага валадара Салманасара I. Паходы асірыйцаў мелі месца таксама ў 1100 г. да н. э., каля 1070 г. да н. э., 890 г. да н. э., 883 — 859 гг. да н. э.

Лічыцца, што першым валадаром адзінай дзяржавы Урарту быў Арамэ (каля 859 — 844 гг. да н. э.)ARAME, KING OF URARTU, супраць якога Салманасар III арганізаваў тры паспяховыя ваенныя кампаніі. Пры валадары Сардуры I (834 — 828 гг. да н. э.) і яго нашчадках Ішпуіні (828 — 810 гг. да н. э.) і Менуа (810 — 786 гг. да н. э.) становішча дзяржавы ўзмацнілася, яна здолела пашырыць свае межы. Сталіцай Урарту стаў горад Тушпа каля возера ВанTushpa or Turushpa: the site of Van Kalesi . Для яго забеспячэння прэснай вадой урарты пабудавалі складаную сістэму штучных каналаў.

thumb|Урарцкія ваяры на калясніцы Палітычны росквіт Урарту адбыўся пры валадары Аргішты I (786 — 764 гг. да н.э.), сыне Менуа. Ён пашырыў межы дзяржавы ў Закаўказзі, далучыў правінцыі, багатыя металічнымі радовішчамі, здзейсніў паспяховыя паходы на Асірыю, Вавілонію і вобласць Загрос, актыўна займаўся будаўніцтвам і развіццём гаспадаркі. Яго сын Сардуры II (764 — 735 да н. э.)Расцвет Урарту при царе Сардури II імкнуўся працягваць палітыку бацькі і стварыў палітычны саюз з сірыйскімі дзяржавамі супраць Асірыі, але ў выніку пацярпеў паражэнне ад асірыйскага валадара Тыглатпаласара III.

Пераемнікам Сардуры II ужо прыходзілася выкарыстоўваць ваенныя сілы для захавання еднасці дзяржавы. Напрыклад, Руса I (735 — 714 гг. да н. э.) паведамляў, што заваяваў Урарту. У гэтай сувязі некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў узурпатарамПиотровский. Б. Б., 1959. С. 87 — 88. Яго кіраванне завершылася паражэннем ад асірыйскага валадара Саргона II. Гэта стала пачаткам заняпада Урарту. Пасля знікнення Асірыі дзяржава цярпела ад войн з вавіланянамі. Каля 590 — 585 гг. да н. э.Urartu civilization яна была зруйнавана скіфамі, што ўварваліся ў Закаўказзе і Мідыю.

Эканоміка Дзяржава Урарту выгодна мясцілася на гандлёвых шляхах паміж Малой Азіяй і сучасным Іранам, у непасрэднай блізкасці да паўночнай Месапатаміі. Тут здабывалі і апрацоўвалі жалеза, медзь, свінец, волава, срэбра.

Земляробства і жывёлагадоўля на Армянскім нагор’і вядомы з эпохі позняга неаліта. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. мясцовыя круглазярняткавыя прыстасаваныя да мясцовых умоў пшаніца і ячмень саступілі месца відам, блізкім да сучасных. Асірыя з’яўлялася важным месцам, адкуль у Урарту прыходзілі земляробчыя інавацыіПиотровский. Б. Б., 1959. С. 134. Падобна асірыйцам, урарты вырошчвалі галоўным чынам ячмень і мяккія гатункі пшаніцы, кунжут. Апошні быў важнай крыніцай алею. Вядомы знаходкі хлеба з проса. Ячмень таксама выкарыстоўваўся для вытворчасці піва. У надпісах урарцкіх валадароў узгадваюцца сады і вінаграднікі.

Поспехі ў развіцці земляробства сталі магчымы дзякуючы стварэнню складанай сістэмы ірыгацыі. Асабліва развітай яна была на землях вакол возера Ван. Знакаміты канал уладара Менуа (VIII ст. да н. э.) быў пабудаваны на ўсход ад возера цягнуўся на 56 км, уключаў шэраг дамб і вадасховішчаў, абрашаў сады і палеткі, даваў пітную ваду жыхарам Тушпы. Канал выкарыстоўваецца сялянамі да нашых дзёнNaira Harutyunyan, WATER MANAGEMENT AND TECHNOLOGIES IN ANCIENT ARMENIA. Акрамя таго, земляробы Урарту ўжывалі жалезныя прылады працы, у тым ліку лемяшы, матыкі, вілыПиотровский. Б. Б., 1959. С. 141.

Жывёлагадоўля мела сезонны адгонны характар. Урарты трымалі авечак, кароў, коней, аслоў, коз, свіней, вярблюдаў. Знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі Арменіі косці ўрарцкіх быкоў блізкія да туравыхПиотровский. Б. Б., 1959. С. 148. Пры заваяванні новых зямель урарцкія валадары зганялі статкі захопленай свойскай жывёлы ў цэнтральныя рэгіёны сваёй краіны. Урарцкія войскі ішлі ў паход або ўвесну, калі жывёла яшчэ не была на горных пашах, або ўвосень, калі вярталася з іхПиотровский. Б. Б., 1959. С. 149. Мяса з’яўлялася асноўнай ежай. Жывёлу таксама ахвяравалі багам. Урарты ведалі вытворчасць сыру. Асаблівую ролю адыгрывала конегадоўляBILCAN GÖKCE and KENAN I≤IK, HORSES AND HORSE-BREEDING IN URARTIAN CIVILISATION . Конныя калясніцы давалі перавагу ўрарцкай арміі. Коні былі выгадным прадметам абмену з Асірыяй.

Урарцкія рамеснікі былі выдатнымі апрацоўшчыкамі металаўA Study of Urartian Metallurgy Techniques Case Study: Urartian Bronze Weaponry in the Reza Abbasi Museum і каменю, збройнікамі, ювелірамі і будаўнікамі. Яны ўмелі пракладаць тунэлі праз горы, узводзілі лесвіцы, пляцоўкі, нішы, абчэсвалі базальтавыя пліты, выразалі рэльефы і г. д.Пиотровский. Б. Б., 1959. С. 161—186

Большасць насельніцтва складалі сяляне, якія выплочвалі валадару даніну. Урарцкія гарады былі пераважна ваенна-адміністрацыйнымі ўмацаваннямі з загадзя прадуманай планіроўкай. Некалькі жытлаў часцяком будаваліся пад адным дахам, мелі вельмі вузкі ўваход. Гандлёвых плошчаў і асобных рамесных цэнтраў у іх не існавала. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гарадская гаспадарка была цэнтралізаванай. У ўрарцкіх надпісах узгадваюцца ўладарскія і храмавыя гаспадаркіПиотровский. Б. Б., 1959. С. 158—160. Сярод гісторыкаў няма канчатковага паразумення пра характар гаспадарча-прававых адносін у Урарту, асабліва ў вызначэнні ролі прыватнай маёмасці і вылучэння валадарскіх зямель для карыстання або ў маёмасць за службуZimansky, P. E., 1985. P. 2 — 3. Відавочна, пераважалі 2 формы ўласнасці: абшчынная і валадарская (дзяржаўная). Буйныя храмавыя гаспадаркі не атрымалі такога развіцця, як у Месапатаміі.

Стварэнне ірыгацыйных збудаванняў, ваенных умацаванняў і здабыча металаў патрабавалі значных чалавечых рэсурсаў. Часткова патрэба ў іх задавальнялася дзякуючы існаванню рабства. Але ўнёсак рабоў у агульную вытворчасць не быў вялікім. Відавочна, большасць насельніцтва заставалася асабіста свабоднай. У валадарскіх і храмавых гаспадарках працавалі залежныя і служылыя людзі. Урарцкія ўладары зганялі ў свае валоданні насельніцтва заваяваных зямель для далейшай інтэграцыі ў грамадстве. Аргішты I паведамляў, што пасля заснавання Эрэбуні пакінуў там кантынгент з 6600 салдат, былых палонных з краін Малой АзііZimansky, P. E., 1985. P. 58.

Дзяржава і грамадства Урарту была манархічнай дзяржавай, дзе ўлада манарха спалучала ваенныя, адміністрацыйныя і рэлігійныя функцыі. Урарцкія манархі давалі свае асабістыя імёны каналам, далінам, гарадам. Іх афіцыйныя тытулы будаваліся па асірыйскаму прынцыпуZimansky, P. E., 1985. P. 50 — 51. Патрэба ў частых ваенных дзеяннях і буйныя будаўнічыя праекты садзейнічалі аб’яднанню грамадства вакол постаці ўладара і рабілі яго гаспадаром над жыццём і ўласнасцю падданых. Відавочна, сваякі ўладара складалі аснову вышэйшых колаў. Выхадцы з нізоў маглі павысіць сацыяльны статус дзякуючы ваеннай службе. Ваенныя кампаніі забяспечвалі знешнюю бяспеку і ўзбагачалі ўрартаў, таксама спрыялі сацыяльнай салідарнасціZimansky, P. E., 1985. P. 53.

Сталіцай Урарту традыцыйна лічыцца Тушпа каля возера Ван. Гэта быў добра ўмацаваны буйны горад, што атачалі сады і вінаграднікі. Вакол Тушпы вяліся асноўныя будаўнічыя работы. Але запісы асірыйцаў і саміх урартаў дазваляюць казаць пра існаванне іншых рэзідэнцый уладароў, што ў пэўныя часы адыгрывалі ролю галоўных палітычных цэнтраўZimansky, P. E., 1985. P. 78 — 80. Цэнтральная ўлада на чале манарха заставалася галоўным адміністратарам. Знойдзеная перепіска ўрарцкага ўладара з насельнікамі Тэйшэбаіні паказвае, што ён актыўна ўмешваўся нават у дробязі (замужжа дзяўчыны-прыслугі, выкраданне рабыні, вяртанне зямельнага надзела)Дьяконов, И. Урартские письма и документы. — М. — Лг.: Из-во Академии наук СССР, 1963. С. 25. На месцах цэнтральную адміністрацыю прадстаўлялі ваенныя кіраўнікі туртану і цывільныя адміністратары эн-нам. Яны маглі атрымоўваць ад уладара тыя ці іншыя паўнамоцтвы. Працу дзяржаўнага апарата забяспечвалі «трымальнікі пячатак», «рахаўнікі», «даглядчыкі», «людзі палаца».

Армія складалася з пяхоты, коннай кавалерыі і конных калясніц. Урарцкія ваяры карысталіся металічнай зброяй і бранёй. Галоўным камандуючым лічыўся сам уладар. У асірыйскіх запісах урарцкія каляснічыя названы высакародныміClive Naseby, Urartu: The Kingdom of Van. Opposition for the Assyrians. Астатняя частка арміі фарміравалася з простых людзей, у тым ліку былых ваеннапалонных. У ўладара меўся штат сталага войска, размеркаванага па гарадскіх гарнізонах. У мірны час ён займаўся гаспадарчымі работамі, у ваенны — абараняў умацаванні або ўдзельнічаў у ваенных кампаніях.

Мова і пісьмовасць thumb|150 px|Пліта з урарцкім клінапісам

Урарцкая мова адносіцца да хурыта-урарцкай групы моў, адрознай ад індаеўрапейскіх і семіцкіхUrartian language.

У 1827 г. былі адкрытыя ўрарцкія клінапісныя тэксты першай паловы 1 тысячагоддзя да н. э. Складовае пісьмо было запазычана ўрартамі ў Месапатаміі, аднак яны карысталіся роднай мовай.

Урарцкія пісьмовыя дакументы маюць фармуляр са зваротам да трэцяй асобы (пісца або чытача), а не адрасата, што можна растлумачыць нізкім узроўнем пісьменнасці. Лісты мелі адбітак пячаткі, што адрознівала іх ад лістоў Месапатаміі, дзе пячатку ставілі толькі на юрыдычныя дакументыДьяконов, И. Урартские письма и документы. — С. 23 — 24.

Рэлігія Рэлігіяй урартаў быў політэізм. Выявы багоў мелі антрапамарфічнае аблічча. Галоўную ролю адыгрывала трыяда багоўUrartu Religion :