Тэмпіске () — рака ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак у Кардыльерах правінцыі Гуанакастэ паблізу вулкана Арасі, даўжыня ракі прыкладна 114 км, упадае ў заліў Нікоя Ціхага акіяна. Цячэ з поўначы на поўдзень, у ніжнім цячэнні знаходзіцца нацыянальны парк Пала-Вердэ.
Прытокі: Тэмпіскіта, Аагадас, Каларада, Ліберыя, Больсан, Чарка.
На беразе ракі знаходзіцца горад Філадэльфія.
Рачны мост Тэмпіске, пабудаваны ў 2002 годзе, злучае паўвостраў Нікоя з паўднёвымі раёнамі правінцыі Гуанакастэ. Будаўніцтва моста фінансаваў урад Тайваня.
Спасылкі Відэатур па рацэ Тэмпіске на Youtube.com
Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі