1-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе VIIІ Армейскай Інспекцыі.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. 20 жніўня 1-я армія заняла Брусель, удзельнічала ў Пагранічнай бітве. Падчас бітвы на Марне, падраздзяленні 1-й арміі былі ўсяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Парыжа. Пасля ўсталявання пазіцыйнага фронту 1-я армія працягвала знаходзіцца на Заходнім фронце да самага канчатка вайны. Пасля вайны 1-я армія была расфармавана.

Баявы склад на 1914 год II Корпус (Генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген) III Корпус (Генерал ад інфантэрыі Эвальд фон Лохаў) IV Корпус (Генерал ад інфантэрыі Фрыдрых фон Армін) IX Корпус (Генерал ад інфантэрыі Фердынанд фон Куаст) III Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Ханс Хартвіг фон Беселер) IV Рэзервовы корпус (Генерал ад артылерыі Ханс фон Гранаў) IX Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Макс фон Боэн)

Камандуючыя Генерал-палкоўнік Аляксандр фон Клюк (1914) Генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (1915) Генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў (1916) Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (1918) Генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (1918) Генерал ад інфантэрыі Магнус фон Эберхарт (1918)

Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе

Літаратура

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне