Ганна Савельеўна Гарэцкая (, в. Верацюгі,  — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Біяграфія З 1932 года ў калгасе «Расоны» Расонскага раёна: з 1937 г. звеннявая льнаводчага звяна, з 1950 г. намеснік старшыні, з 1951 г. старшыня калгаса, у 1954—1965 гг. звеннявая льнаводчага звяна. Званне Героя прысвоена за атрыманне высокага ўраджаю валакна ільна-даўгунца.

Член ЦК КПБ у 1956—1960 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах.

Спасылкі Знаменитые люди Россонщины

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны