Сямё́н Іва́навіч Мажа́йскі (; ? — каля 1505) — вялікалітоўскі арыстакрат маскоўскага паходжання, пазней служылы князь вялікіх князёў маскоўскіх.
З княскага роду Мажайскіх, нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты. Сын уцеклага ў Вялікае Княства Літоўскае маскоўскага ўдзельнага князя мажайскага Івана Андрэевіча і княжны з Варатынскіх. Як і бацька, Сямён служыў вялікім князям літоўскім. У 1500 годзе разам з наданымі гаспадарамі ўладаннямі, што ўключалі Чарнігаў, Старадуб, Гомель і Любеч, перайшоў на службу Маскоўскай дзяржавы. Неўзабаве па гэтым памёр.
Катэгорыя:Мажайскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў