Каралеўства Данія () — садружнасць трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшы член садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.Harhoff, Frederik (1993) Rigsfællesskabet (in Danish with English summary). Århus: Klim, p. 498. ISBN 87-7724-335-8 Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.Skou, Kaare R. (2005) Dansk politik A-Å (на дацкай). Aschehoug, p. 578. ISBN 87-11-11652-8 Паводле фарэрскага і грэнландскага акту пра дамашняе кіраванне, Фарэрскія астравы і Грэнландыя — самакіравальныя супольнасці людзей у межах каралеўства.Lov om Færøernes Hjemmestyre (на дацкай). Retsinformation.dk. «§ 1. Færøerne udgør inden for denne Lovs Rammer et selvstyrende Folkesamfund i det danske Rige. I Henhold hertil overtager det færøske Folk ved sin folkevalgte Repræsentation, Lagtinget, og en af dette oprettet Forvaltning, Landsstyret, inden for Rigsenheden Ordningen og Styrelsen af færøske Særanliggender som angivet i denne Lov.»

З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.

Дзяржава Насельніцтва Плошча (км²) Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²)Садружнасць 5626011 2220093 2,5 Данія 5519441 43094 127 Фарэрскія астравы 49006 1399 34 Грэнландыя 57564 2175600 0,026

Дзяржаўны лад Нацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты ад Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.

Гл. таксама Уладанні Даніі

Крыніцы

Данія