Калегіяльная царква Святога Марціна () — храм у горадзе Ландсгут, прысвечаны Марціну Турскаму.

Гісторыя Будаўніцтва царквы пачалося ў 1389 годзе (паводле іншых крыніц, у 1392 годзе) на месцы невялікай царквы, а завяршылася паміж 1500 і 1507 гг.St. Martin, Landshut Ва ўзвядзенні храма ўдзельнічала пяць архітэктараў, першым на працягу 26 гадоў быў Ханс фон Бурггаўзен, пазней пахаваны ў царкве. Храм узводзіўся на ахвяраванні гарадскіх жыхароў, таму ў горадзе ён мае неафіцыйную назву «Народны сабор».Цэрквы Ландсгута

У 1598 годзе царква стала калегіяльнай. У 2001 годзе цэрквы Папам Рымскім быў прысвоены статус малой базілікі.

Архітэктура thumb|180px|Вежа царквы thumb|180px|злева|Інтэр'ер царквы Будынак з'яўляецца ўзорам баварскага зальнага храма і цаглянай готыкі. Вышыня — 130,6 м. Гэта самая высокая царква Баварыі, самая высокая цагляная царква ў свеце, а таксама адна з найвышэйшых пабудоў з цэглы, якая, паводле некаторых звестак, саступае толькі дымавой трубе Анаконды.

У досыць сціпла аформленым інтэр'еры прыцягвае ўвагу распяцце, адно з найбуйнейшых перыяду позняй готыкі, створанае Майклам Эрхардам у 1495 годзе.

Акрамя цэглы і вапняку пры будаўніцтве выкарыстоўваліся і іншыя матэрыялы. Вокны і парталы царквы святога Марціна выкананы са склюдаванага каменя. Алтар выраблены з пясчаніка ў 1424 годзе, кафедра — з каменя ў 1422 годзе. Высокая і стройная званіца ўвянчана шпілем з каронай. Арган з'явіўся ў царкве ў XVII стагоддзі.

Спасылкі

Катэгорыя:Ландсгут Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў гатычным стылі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Германіі Ландсгут Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Малыя базілікі Германіі