Сарапікі () — рака ў Коста-Рыцы, у правінцыі Эрэдзія, правы прыток ракі Сан-ХуанAlonso Trejos (1991). «Geografía ilustrada de Costa Rica» . Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры, ля паўночнага падножжа вулкана Барва на вышыні 2 500 м. Даўжыня ракі — 85 км. Цячэ з поўдня на поўнач, упадае ў раку Сан-Хуан. Рака дала назву кантону Сарапікі, па якім цячэ. У даліне ракі знаходзяцца шматлікія фермерскія гаспадаркі, на плантацыях якіх вырошчваюць ананасы, бананы, каву, цукровы трыснёг. У мінулым рака была асноўным экспартным шляхам, па якім ажыццяўляўся вываз тавараў з Цэнтральнай Коста-Рыкі. Пасля будаўніцтва чыгункі перавозкі па ёй заняпалі.

Асноўныя прытокі — рэкі Пуэрта-В'еха, Сусіё (правыя), рака Тора (левы).

Спасылкі Costa Rica: Illustrated Geography (1996) — Alonso Trejos — ISBN 9977540632 , ISBN 978-9977540634 Карта Коста-Рыкі

Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі