Тадэвуш Ружэвіч (; — ) — польскі паэт, пісьменнік і драматург. Лаўрэат мноства прэмій, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы. Член акадэмій мастацтваў Германіі (член Баварскай акадэміі мастацтваў (1981), член Берлінскай акадэміі мастацтваў (1987).

Уладзімір Брытанішскі ўключыў Ружэвіча (разам з Каханоўскім, Міцкевічам, Выспяньскім) у лік драматургаў, якія «стваралі польскую драматургію, стваралі і абнаўлялі польскі тэатр». Марцін Эслін у кнізе «Тэатр абсурду» разам з Славамірам Мрожакам і Тадэвушам Кантарам прылічвае Ружэвіча да прадстаўнікоў тэатра абсурду. З'яўляючыся прадстаўніком «пакалення Калумбаў», Ружэвіч-паэт вядомы як аўтар «голай», аскетычнай лірыкі.

Беларускія пераклады На беларускую мову творы Ружэвіча перакладалі Янка Брыль, Марына Казлоўская, Язэп Семяжон, Максім Танк, Юлія Цімафеева ды іншыя. Без: выбраныя вершы / Тадэвуш Ружэвіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 270, с.

Спасылкі

Бачу вар'ятаў. Вершы

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ніке Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Уроцлава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы