Гімн Бутана — дзяржаўны гімн Бутана. Першапачаткова тэкст гімна складаўся з 12 радкоў, але ў 1964 годзе быў зрэзаны адміністрацыяй манархіі да 6 радкоў.

Неабходнасць стварэння гімна востра ўстала напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Бутан індыйскага прэм'ер-міністра Джавахарлала Неру. Складанне музыкі да гімна было даручана кіраўніку ваеннага духавога аркестра краіны Аку Тонгмі. Асновай для мелодыі паслужылі індыйскі і брытанскі гімны, а таксама народная бутанская песня «Адвечны трон лотаса».

Беларускі пераклад Каралеўства дракона, дзе растуць кіпарысы, - Скарбніца слаўных духоўных і дзяржаўных традыцый! Кароль Бутана, высакародны манарх, Вечна жывы, яго кіраванне дабраслаўлённае! Вучэнне Буды квітнее! Няхай народ ззяе як сонца міру і шчасця!

Літаратура M. J. Bristow: National Anthems of the World. 11. add., London: Weidenfeld & Nicolson, 2006. ISBN 0-304-36826-1.

Катэгорыя:Бутан Бутан