Джорджа Барбарэлі да Кастэльфранка, больш вядомы як Джарджонэ (, Giorgione; 1476/1477,  — , ) — італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу; адзін з найвялікшых майстроў Высокага Адраджэння.

Біяграфія Джарджонэ нарадзіўся ў невялікім мястэчку Кастэльфранка-Венета недалёка ад Венецыі. Ён быў вучнем Джавані Беліні і засвоіў сабе глыбіню і бляск яго цёплага каларыту, нават перасягнуў яго ў гэтых якасцях і першы з усіх італьянскіх жывапісцаў стаў адводзіць у рэлігійных, міфалагічных і гістарычных карцінах важнае месца паэтычна-прыдуманаму, прыгожаму, не чужому натуральнасці пейзажу. Галоўным месцам яго дзейнасці была Венецыя. Ён пісаў тут надпрастольныя абразы, выконваў шматлікія партрэтныя заказы і, па звычаі таго часу, упрыгожваў сваім жывапісам скрыні, куфэркі і фасады дамоў.

Памёр ад чумы.

Літаратура

Смирнова И. А., Джорджоне, М., 1955; Смирнова И. А., Тициан и венецианский портрет XVI века, М., 1964, с. 27—42; Лазарев В. Н., Выставка «Джорджоне и джорджонески» в Венеции, «Искусство», 1956, No 1; Venturi L., Giorgione e il giorgionismo, Mil., 1913; Zampetti P., Giorgione e i giorgioneschi. Catalogo della mostra, Venezia, 1955; Baldass L., Heinz G., Giorgione, W. — Münch., 1964. Encyclopedia of Artists, volume 2, edited by William H.T. Vaughan, ISBN 0-19-521572-9, 2000

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Мастакі Венецыі * Катэгорыя:Памерлі ад чумы