Шчуркавыя (Meropidae) — сямейства птушак атрада ракшападобных.

Птушкі з выцягнутым сілуэтам і доўгай, крыху загнутай ўніз дзюбай, звычайна з выступаючымі цэнтральнымі рулявымі. Вельмі ярка расфарбаваныя. Палавы дымарфізм адсутнічае, узроставы дымарфізм нязначны. Гнёзды ў норах, звычайна ў калоніях. Пералётныя птушкі. Адрозніваецца 23-24 віды.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Катэгорыя:Ракшападобныя Катэгорыя:Сямействы птушак