Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года на тэрыторыі Украіны недалёка ад мяжы з Расіяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі, пазней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.

Гэта другая катастрофа з авіялайнерамі дадзенай авіякампаніі за пяць месяцаў (пасля знікнення Boeing 777), і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны за месяц (пасля збітага сепаратыстамі самалёта Іл-76http://lifenews.ru/news/135042). Расійскія, украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны адмаўляюць сваё дачыненне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў інцыдэнце.

Па колькасці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасня 2001 года і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагоддзя і на постсавецкай прасторы.

Самалёт Boeing 777-200ER (завадскі нумар 28411, серыйны — 084), зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эверэце (штат Вашынгтон) у 1997 г., і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 г.. Быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі Rolls-Royce Trent 800 і 282 пасажырскімі крэсламі. На дзень катастрофы 17-гадовы авіялайнер здзейсніў 11 434 цыклу «ўзлёт-пасадка» і налётаў 75 322 гадзіныMalaysia Airlines 9M-MRD (Boeing 777 — MSN 28411) 9M-MRD Malaysia Airlines Boeing 777-2H6(ER) — cn 28411 / 84 .

Члены экіпажа і пасажыры +Пасажыры на борце па грамадзянствеДзяржаваКол-ць чал. 27 4 1 4 12 43 193 1 3 10 Усяго 298

Самалётам кіраваў экіпаж з 15 чал., якія мелі грамадзянства Малайзіі — 11 бортправаднікоў (3 сцюарда і 8 сцюардэс) і два кабінных экіпажа: асноўны (камандзір паветранага судна Юджын Чо Чжын Леонг, другі пілот Мухамад Фірдаус Абдул Рахім) і зменны (камандзір паветранага судна Ван Амран Ван Хасін, другі пілот Ахмад Хакімі Ханапі)MH17 Passenger Manifest — DocumentCloudMalaysia Airlines Flight MH17 Passenger, Crew Names List .

На борце самалёта прысутнічалі грамадзяне 10 краін.

Крушэнне

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору РасііКрыніца паведаміла пра падзенне малазійскага Boeing на мяжы Расіі і Украіны, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014). Сувязь з самалётам знікла ў 16:20 UTC+3. Расійскую мяжу лайнер павінен быў перасекчы прыкладна ў 16:25 UTC+3.

Пазней абломкі самалёта выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны. Самалёт зваліўся ў раёне вёскі Грабава. Усё 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа загінулі.

Версіі thumb|Месца падзення Boeing 777http://www.nytimes.com/interactive/2014/07/17/world/europe/maps-of-the-crash-of-malaysian-airlines-flight-mh17.html?_r=0 Увечар 17 ліпеня, Life NewsАпалчэнцы паведамілі пра збіты Ан-26 на ўсходзе Украіны і ІТАР-ТАССАпалчэнцы абвешчанай ДНР збілі самалёт Ан-26 украінскіх ВПС паведамлялі пра ўкраінскі Ан-26, збіты паўстанцамі (паводле іх жа слоў). Паводле сведчанняў, якія прыводзіліся РІА Навіны, збіццё адбылося прыкладна ў 16:00 па мясцовым часе, незадоўга да знікнення Боінга з экранаў радараў, і прыкладна ў тым жа раёне (каля горада Тарэз)Транспартны Ан-26 збіты на ўсходзе Украіны, заявілі сведкі.

Паводле слоў саветніка міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, самалёт збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук» В ДОНЕЦЬКІЙ ОБЛАСТІ ЗБИЛИ ПАСАЖИРСЬКИЙ ЛІТАК, Українська правда (17 ліпеня 2014). Глава Савета міністраў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі Аляксандр Барадай заявіў, што «ў апалчэння няма сродкаў ППА, якія маглі б збіць транспартны самалёт на магістральнай вышыні»ДНР усклала адказнасць за збіты «Боінг» на Кіеў, Інтэрфакс (17 ліпеня 2014).

У групе УКантакце «Сводки от Стрелкова» () з’явілася інфармацыя пра збіты самалёт над Тарэзам у Данецкай вобласці:

У раёне Тарэза толькі што збілі самалёт Ан-26, валяецца дзесьці за шахтай Прагрэс. Папярэджвалі ж — не лятаць у «нашым небе». Але гэтая група не з’яўляецца афіцыйнай групай Стралковаhttp://ikorpus.ru/12-07-2014-razyasnenie-po-povodu-vvoda-vojsk/ iKorpus.

Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс гутаркі тэрарыстаў дзе гаворыцца, што гэта менавіта яны збілі грамадзянскі самалётСБУ перахапіла перамовы тэрарыстаў: «Нячысцік» даклаў пра збіты самалётСБУ выклала перамовы якія абстралялі «Боінг» сепаратыстаў. У адпаведнасці з інфармацыяй СБУ, у перахопленых перамовах удзельнічаў І.Безлер («Бес»), які даклаў «свайму куратару палкоўніку ГРУ ГШ УС РФ В. Германіну пра толькі што збіты баявікамі грамадзянскі самалёт»http://www.unn.com.ua/ru/news/1366301-sbu-perekhopila-peregovori-teroristiv-byes-dopoviv-kuratoru-z-rf-pro-zbitiy-boyovikami-tsivilniy-litak-1.

Па заяве МУС Украіны, «маюцца доказы таго, што да катастрофы датычныя расійскія кадравыя ваенныя»http://www.unn.com.ua/ru/news/1366289-ye-dokazi-scho-mizhnarodniy-pasazhirskiy-litak-zbili-rosiyski-kadrovi-viyskovi-mvs. Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргеяў заявіў, што Кіеў прадставіць ААН доказы дачынення расійскіх ваенных да катастрофыhttp://www.unn.com.ua/ru/news/1366320-ukrayina-nadast-dokazi-prichetnosti-viyskovikh-rf-do-avariyi-boyinga-postpred-pri-oon.

Пасля крушэння MH17 у ліпені 2014 года намеснік начальніка Генеральнага штаба УС Расіі Андрэй Картаполаў агучыў версію расійскага боку, паводле яго слоў, усе дадзеныя паказваюць на тое, што MH17 быў збіты ўкраінскімі войскамrbc.ru.

13 кастрычніка 2015 года Савет па бяспецы Нідэрландаў (DSB) апублікаваў справаздачу тэхнічнага расследавання. Згодна яго дадзеным, самалёт быў збіты зенітнай ракетай з расійскай устаноўкі «Бук».

У кастрычніку 2015 года спецыялісты расійскага ваеннага канцэрна «Алмаз-Антэй» апублікавалі вынікі ўласнага расследавання катастрофы MH17. З яго вынікае, што Boeing быў збіты ракетай, якая ўжо не выкарыстоўвалася расійскімі ваеннымі, з тэрыторыі, якая на той момант не кантралявалася ніводным з бакоў канфлікту ў Данбасе.

У 2019 годзе Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Алега Іваннікава, меркаванага расійскага афіцэра, якога называюць ключавым фігурантам справы аб авіякатастрофе «Боінга» рэйса MH17. Як раней паведамлялі даследчая група Bellingcat і расійскае выданне The Insider, Алег Іваннікаў каардынаваў дзеянні сепаратыстаў, а таксама наёмнікаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікіnashaniva.by.

17 ліпеня 2019 намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Віталь Маякоў заявіў, што для падтрымання наступу баевікоў паблізу Савур-Магілы ў ноч з 16 на 17 ліпеня 2014 года зенітна-ракетны комплекс «Бук» незаконна перамясцілі цераз дзяржаўную мяжу Украіны з Расійскай Федэрацыяй па маршруце: горад Данецк Растоўскай вобласці — пасёлак Северны Луганскай вобласці — горад Сарокіна (раней Краснадон) Луганскай вобласці. На пачатку ліпеня 2019 года стала вядома пра затрыманне Службай бяспекі Украіны аднаго з «камандзіраў узводу супрацьпаветранай абароны ДНР» Уладзіміра Цемаха, які займаўся пастаўкамі зброі з Расіі — яго вывезлі з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі ў выніку спецаперацыі. Віталь Маякоў таксама заявіў аб затрыманні два гады таму вадзіцеля цягача на якім перавозіўся комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17Презентація спікера Служби Безпеки України щодо ходу розслідування трагедії МН17svaboda.org.

Ахвяры і наступствы

Чалавечыя ахвяры Нікому на борце выжыць не ўдалося.

Грамадзянства пасажыраў бортаГрамадзянстваКол-ць 192 44 27 12 10 4 4 3 1 1Агулам298

Эканамічныя наступствы Здарэнне прывяло да зніжэння такіх фондавых індэксаў, як Dow Jones (0,73 %) і S&P 500 (0,77 %). Найбуйнейшы індэксны фонд, які інвестуе ў расійскія акцыі, Market Vector Russia ETF страціў 7 % ад свайго кошту. Т.зв. «індэкс страху» узрос на 31 % і дасягнуў піка з красавіка года. Акрамя таго, узраслі кошты на золата і сырую нафта: на 1,3 % і 1,8 % адпаведнаhttp://top.rbc.ru/economics/18/07/2014/937304.shtml#xtor=AL-[internal_traffic]--[rbc.ru]-[main_body]-[item_4].

Авіякампаніі Аэрафлот, Трансаэра, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер здзяйсняць рэйсы ў аблёт УкраіныІТАР-ТАСС — Рэакцыя сусветных авіякампаній на крушэнне Boeing у Данецкай вобласці. Еўракантроль закрыў паветраную прастору Усходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыіhttp://itar-tass.com/mezhdunarodnaya-panorama/1325748.

Рэакцыя на здарэнне Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ініцыяваў стварэнне дзяржаўнай камісіі з прыцягненнем спецыялістаў ІКАО і іншых міжнародных структур для расследавання авіякатастрофыПорошенко ініціює міжнародну комісію з розслідування катастрофи Боїнга-777 на Донеччині, УНІАН (17 ліпеня 2014) і выказаў спачуванні прэм’ер-міністру і народа МалайзііПрезидент України висловив співчуття Прем’єр-міністру та народу Малайзії. Паводле заявы Парашэнкі, катастрофа з’яўляецца тэрарыстычным актамhttp://www.ntv.ru/novosti/1144176, Пасля падзення самалёта Дзяржавіяслужба Украіны цалкам закрыла паветраную прастору для грамадзянскіх палётаў у зоне ваенных дзеянняўhttp://www.unn.com.ua/ru/news/1366276-p-poroshenko-nazvav-katastrofu-litaka-malaysia-airlines-teroristichnim-aktom-s-tsegolko.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні прэм’еру Малайзіі Наджыбу Разаку ў сувязі з авіякатастрофайПуцін выказаў спачуванні прэм’еру Малайзіі ў сувязі з крушэннем самалёта ва Украіне. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў правядзенні мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў крушэння BoeingМНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіла заяву, што малайзійскі Boeing у момант свайго крушэння знаходзіўся па-за зонай дзеяння расійскай ППА і палёты ваенных самалётаў ВПС Расіі каля ўкраінскай мяжы ў гэты дзень не праводзілісяМінабароны РФ: У раёне крушэння малайзійскага Boeing знаходзяцца 27 украінскіх установак «Бук-М1».

Прэм’ер-міністр Малайзіі заявіў, што нягледзячы на тое, што ўкраінскі бок лічыць самалёт збітым, «на гэтым этапе Малайзія не можа дакладна вызначыць прычыну трагедыі, але мы павінны высвятліць і высвятлім дакладна, што менавіта здарылася з гэтым рэйсам». Ён таксама сказаў, што Малайзія прыме непасрэдны ўдзел у расследаванні і калі высвятліцца, што самалёт быў сапраўды збіты, Малайзія будзе настойваць, каб вінаватыя былі неадкладна адданы правасуддзю.

Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў, што знаходзіцца «ў стане глыбокага шоку». Таксама ён дадаў, што перарывае свой адпачынак у сувязі з інцыдэнтам.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель выказала спачуванні блізкім загінулых у выніку авіякатастрофы і запатрабавала тэрміновага правядзення незалежнага расследавання катастрофыМеркель узрушана крушэннем малайзійскага Boeing.

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат сказаў, што калі інцыдэнт сапраўды апынецца збіццём самалёта, тое гэта будзе злачынствам, і вінаватыя павінны паўстаць перад правасуддзем. Міністэрства замежных спраў Аўстраліі чакае пацверджання колькасці аўстралійскіх грамадзян на борце рэйса.

29 ліпеня 2015 года ў Савеце бяспекі ААН адбылося галасаванне за стварэнне міжнароднага трыбунала па расследаванні збіцця самалёта. Прапанову па стварэнні трыбунала падалі Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і УкраінаРосія заблокувала резолюцію РБ ООН щодо створення трибуналу по MH17. Пастаянныя члены Савета бяспекі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падтрымалі стварэнне трыбунала, Кітай устрымаўся. Таксама ўстрымаліся два непастаянныя члены Савета бяспекі ААН: Ангола і Венесуэла. Пры 11 галасах «за» рашэнне па стварэнні трыбунала было заблакавана Расіяй.

Расследаванне